Неспакойна ў Белавежскім

27 жніўня каля 15 гадзін у адным з дамоў у пасёлку Белавежскі было неспакойна. Справа ў тым, што гаспадар дома, 1960 г.н., які стаіць на ўліку ва ўрача-нарколага, падчас сямейнай сваркі стаў пагражаць нажом сваёй жонцы і нявестцы. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па арт. 186 “Пагроза забойствам”.

А 4 верасня ўжо ў іншым доме з паліцы шафы ў калідоры зніклі два кашалькі, у якіх знаходзіліся два мільёны рублёў. Гэта здарылася вечарам, калі гаспадары былі на вуліцы, а дзверы ў кватэру – адчынены. Неўзабаве адзін кашалёк знайшлі самі гаспадары, але, на жаль, пусты, другі аказаўся ў адным з пакояў суседкі, якая на момант затрымання знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення. З якой мэтай жанчына спакусілася на чужыя грошы, выявіць следства.

Інфармацыі прадаставілі начальнік райаддзела Следчага камітэта

Вячаслаў САЦЭВІЧ і старшы следчы Іван ТРАФІМУК.

Добавить комментарий