Гэтае здарэнне адбылося ў аўторак, 17 красавіка, каля 21.45. 25-гадовы жыхар пасёлка Белавежскі ў стане алкагольнага ап’янення ехаў на Фальксвагене-Пасаце па дарозе Бярозаўка-Сушкі-Ясіноўка. Непадалёку ад малочнатаварнай фермы в. Ясіноўка не выбраў бяспечную хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем – аўтамабіль занясло, ён перакуліўся. У выніку ДТЗ 40-гадовы пасажыр, што знаходзіўся ў машыне, памёр на месцы здарэння. Ім аказаўся жыхар Гомельскай вобласці, які адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу “Сушкі”. У ходзе праверкі ўстаноўлена, што вадзіцель быў прышпілены рамянём бяспекі, а пасажыр – не. Пры перакульванні аўтамабіля апошняга выкінула з яго, траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыццём. Вадзіцель затрыманы. Узбуджана крымінальная справа, праводзіцца расследаванне.
Аляксандр Герасімук,
ст. дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ
Это может быть интересно:
-
АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ 8-9 НОЯБРЯ (+КИНОТЕАТР)
-
УЧАЩИЕСЯ НОВИЦКОВИЧСКОЙ СШ ИМЕНИ В.Г. ИГНАТЮКА ПОСЕТИЛИ ПРОКУРАТУРУ РАЙОНА
-
АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ 1-2 НОЯБРЯ (+КИНОТЕАТР)
-
Гигин: лекторы общества «Знание» узнаваемы в народе, активно применяем новые формы работы
-
Мнение Александра Карпицкого: для стабилизации обстановки в Евразии
