28 студзеня ўзбуджана крымінальная справа паводле арт. 328 Крымінальнага кодэкса РБ (“Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і пракурсораў”) у адносінах жыхара горада Высокае, 1985 г.н. У ходзе вобыску ў гэтага высакаўчаніна знойдзены 14 таблетак (5 г, 18 г), якія ўтрымліваюць небяспечнае псіхатропнае рэчыва – псеўдаэфедрын.
Васілій МІХАЕВІЧ, старшы следчы райаддзела Следчага камітэта.
***
“Пагаспадарылі” ў пустуючых хатах
У перыяд з 20 снежня мінулага па 28 студзеня гэтага года нехта пранікаў у пустуючыя вясковыя хаты, якія іх гаспадары, што жывуць у Брэсце, выкарыстоўваюць як дачы. З аднага будынку ў вёсцы Бобінка скралі зварачны апарат і іншую маёмасць, з другога – бензапілу, у Манчаках выдралі электраправодку, вынеслі таксама восем паўлітровак гарэлкі, бензін. Па падазрэнні ў гэтых крадзяжах затрыманы двое жыхароў вёскі Войская, адзін з якіх – раней судзімы. Вядзецца следства.
Юрый КРЭМЕЗ, намеснік начальніка райаддзела Следчага камітэта.
Это может быть интересно:
-
Сегодня в Беловежской СШ состоялся праздник последнего звонка
-
СОРЕВНОВАНИЯ САНИТАРНЫХ ФОРМИРОВАНИЙ ГРАЖДАНСКОЙ ОБОРОНЫ СОСТОЯЛИСЬ В КАМЕНЦЕ
-
Мошенники от имени работников Белтелекома обманывают граждан
-
О проведении централизованных экзаменов в 2025 году
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе