На шляху паўсталі слуп і агароджа

Зводка здарэнняў у раёне папоўнілася новымі фактамі. Так, 32-гадовая высакаўчанка на Опель-Амега ехала па вуліцы Першамайскай у Абяроўшчыне ў накірунку Высокага. Не выбрала бяспечную хуткасць, выехала на правую па ходу руху абочыну і пры заносе аўтамабіля не справілася з кіраваннем – на паласе сустрэчнага руху сутыкнулася з Фольксваген-Пасатам, якім кіравала 25-гадовая жыхарка Высокага. Машыны пашкоджаны.

Жыхар Камянюкаў, 1984 г. н., не маючы права на кіраванне, у стане алкагольнага ап’яненне, на Фіат-Пунта ехаў па дарозе Каменец-Навіцкавічы-Камянюкі ў накірунку Падбелы. Не выбраў бяспечную хуткасць з улікам гравійнага пакрыцця і з’ехаў у левы па ходу руху кювет. Аўтамабіль пашкоджаны, вадзіцель – на бальнічным ложку.

Не выбраў бяспечную хуткасць з улікам умоў надвор’я і жыхар Высокага, які на Фольксваген-Вента ехаў па дарозе Высокае-Бардзёўка. З-за няправільнага выбару хуткасці з’ехаў у правы па ходу руху кювет і сутыкнуўся з агароджай стадыёна Высокаўскага каледжа. Пашкоджаны аўтамабіль і агароджа. А вось жыхар Бялёва на трактары Джон-Дзір з плугамі не выбраў неабходны бяспечны бакавы інтэрвал і пашкодзіў апору лініі электраперадач…

Аляксандр ГЕРАСІМУК.

Добавить комментарий