На улице Брестской обчистили подвал

Двое камянчан падазраюцца ва ўчыненні крадзяжу з падвала. Гэта здарылася ў ноч з 24 на 25 лютага: тыя двое спрабавалі адкрыць сваімі ключамі некалькі падвалаў па Брэсцкай,87. Адзін з замкоў “паддаўся”. Адчынілі дзверы, а там… Найперш вынеслі гарэлку “Белая рака”, больш за 30 паўлітровых бутэлек. Затым вярнуліся па “закуску” – кансервы з саленнямі, бралі і бульбу, і цыбулю… Украдзенае супрацоўнікі міліцыі знайшлі дома ў тых братоў, раней судзімых, непрацуючых. Колькі разоў і хто іменна заходзіў па чужое дабро ў той падвал, следства ўдакладняе. Украдзенае ацэньваецца больш за 600 тысяч рублёў.

Аляксандр ЯКІМУК

1 thought on “На улице Брестской обчистили подвал

Добавить комментарий