У рамках праекта USAID “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё”, які рэалізуецца праграмай развіцця ААН пад эгідай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, на конкурснай аснове ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях былі адабраны 17 дыстынацый (аб’яднанняў) для развіцця экатурызму. На Брэстчыне іх 7, у тым ліку “Белавежскі тракт”, які аб’ядноўвае ўладальнікаў аграсядзіб, фермерскія гаспадаркі, турфірмы, ад мясцовай улады – Камянецкі, Пружанскі райвыканкамы і Відамлянскі сельсавет; некалькі грамадскіх арганізацый.
У “Белавежскім тракце” першая рабочая сустрэча прайшла 13 жніўня ў Камянюках, а другая – 19 жніўня, у чытальнай зале Камянецкай раённай бібліятэкі. Вось што расказала кіраўнік праекта “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё”, кандыдат эканамічных навук Марына Бароўка:
– Гэта другая рабочая сустрэча па распрацоўцы стратэгіі ўстойлівага развіцця экатурызму дыстынацыі “Белавежскі тракт”; на першай абмеркавалі агульнае бачанне, мэты, цяпер жа – пытанні фінансавання і кіравання дыстынацыяй. Галоўная мэта адна: распрацаваць такі турыстычны прадукт, каб забяспечыць прыём турыстаў і павысіць эканамічную эфектыўнасць ад занятку турызмам на падыходах да Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”. Справа ў тым, што пушча – толькі адзін з прывабных аб’ектаў турызму, але побач існуе шэраг іншых, якія недастаткова “ўключаны” ў турызм. У межах праекта былі праведзены навучальныя трэнінгі ў Брэсце і Пінску па асновах стратэгічнага планавання, а яго ўдзельнікі пабывалі ў Польшчы і Літве, дзе азнаёміліся з практыкай рэалізацыі турыстычнай дзейнасці.
Ініцыятыўныя групы дыстынацый, у т.л. “Белавежскага тракта”, прыступілі да распрацоўкі стратэгіі і развіцця экатурызму. Планы “Белавежскага тракта” нацэлены на перспектыву: на апошняй сустрэчы ў Каменцы абмеркавалі першачарговыя дзеянні да 2015 года.
Георгій ПАРАФЯНЮК.
Это может быть интересно:
-
ВИКТОР БОБР: 25 ЛЕТ «У РУЛЯ» ОАО «АГРОНИВА»
-
Республиканский профсоюзный правовой прием граждан состоится 27 февраля
-
Здоровье — наша главная ценность: в СШ №2 г. Каменца прошла информационно-образовательная акция
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
О ремонтах в ЦРБ и поставках нового медоборудования рассказали в Брестском облисполкоме