На станцыі ўсё стабільна

3lrtn56ggxr9За першае паўгоддзе на станцыі Высока-Літоўск загружаны 4961 вагон, выгружаны 1401, а гэта – 247 721 тона грузаў. Планы па пагрузцы, выгрузцы, прыбытках выконваюцца, станцыя працуе стабільна. Гэта – вынік зладжанай работы калектыву.

У апошнія гады побач з ветэранамі працуе моладзь: двое прыйшлі пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, яшчэ двое завочна вучацца ў Брэсцкім каледжы чыгуначнага транспарту. Усе работнікі станцыі павышаюць сваю кваліфікацыю на прафесійных курсах. Адзначу ўмелую працу нашых ветэранаў: дзяжурных па станцыі Таццяны Гусевай, Таццяны Сахарчук, саставіцеляў цягнікоў Мікалая Казяціна, Ігара Кацюру і нязменнага старшыню прафкама Івана Каротчанку. Прафесійныя ўменні праяўляюць і маладыя спецыялісты – дзяжурная па станцыі Таццяна Якавенка, саставіцель цягнікоў Уладзімір Патылкін, прыёмаздатчыца грузу і багажу Марына Філанюк.

Кіраўніцтва станцыі і прафсаюзны камітэт удзячныя невялікаму, але дружнаму калектыву станцыі (наш штат – 23 работнікі) за старанную працу. Зычу кожнаму моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, поспехаў!

Ягор ЯРАШЭНКА,

начальнік чыгуначнай станцыі “Высока-Літоўск”.

Добавить комментарий