Згодна з рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, кожную сераду з 10.00 да 13.00 жыхары сельскіх населеных пунктаў могуць прыйсці за дапамогай і парадай да свайго ўчастковага інспектара міліцыі. Так было і 14 снежня на ўсіх без выключэння грамадскіх пунктах аховы правапарадку раёна.

Рэдакцыя завітала ў адзін з іх, размешчаны ў будынку Відамлянскага сельвыканкама, – тут вёў прыём грамадзян старшы ўчастковы інспектар міліцыі Сямён Шульган. За яго спінай, дарэчы, – 15-гадовы вопыт работы ў РАУС, выдатнае веданне свайго ўчастка (да яго належаць, акрамя аграгарадкоў Відамля і Турная Вялікая, яшчэ 18 вёсак) і людзей, што жывуць тут.
14 снежня на прыём да Сямёна Леанідавіча, прыйшлі двое жыхароў Відамлі.

Першае пытанне гучала так: “Як стаць паляўнічым?” Старшы ўчастковы накіраваў мужчыну, які цікавіўся гэтым, на сайт belgosohota.by, дзе дзякуючы сучасным тэхналогіям можна, не выходзячы з дома, прайсці патрэбнае навучанне. Што зрабіць для гэтага? Пасля аплаты атрымаць код для ўваходу на сайт, зарэгістравацца і вучыцца на працягу 28 каляндарных дзён. Калі гэты тэрмін міне, будучаму паляўнічаму прыйдзе дазвол на здачу экзамена. Яго, дарэчы, прымаюць толькі па панядзелках у Брэсце (вуліца Кобрынская, 57). Дзяржаўнае пасведчанне на права палявання ў вашых руках? Тады неабходна устанавіць дома сейф з дзвюма ячэйкамі для зброі і боепрыпасаў, прычым, зачыняцца ячэйкі павінны асобнымі ключамі. А сейф неаходна прымацаваць ці да сцяны, ці да падлогі. Бяспека – перш за ўсё!
Другая заяўніца пацікавілася ў Сямёна Леанідавіча, як і дзе ёй памяняць пашпарт. Старшы ўчастковы запісаў для жанчыны графік работы пашпартнага стала ў Каменцы. Ён, дарэчы, знаходзіцца цяпер у будынку райаддзела міліцыі і па серадах працуе да 20.00, значыць, была магчымасць вырашыць пытанне з пашпартам у той жа дзень.
А вы ведаеце свайго ўчастковага? І тое, што завітаць да яго на прыём можна кожную сераду? Бярыце на заметку!
Настасся НАРЭЙКА.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
Работа с цифрами и любовь к порядку: история Виктории Алексейчук из ОАО «Савушкина пуща»
-
21 НОЯБРЯ ПРАВОСЛАВНЫЕ ХРИСТИАНЕ ПРАЗДНУЮТ СОБОР АРХИСТРАТИГА МИХАИЛА И ПРОЧИХ НЕБЕСНЫХ СИЛ БЕСПЛОТНЫХ
-
БЕЗОПАСНОСТИ РАДИ… РЕЙД ПО ДОМОВЛАДЕНИЯМ СЕМЕЙ, ГДЕ ДЕТИ ПРИЗНАНЫ НАХОДЯЩИМИСЯ В СОЦИАЛЬНО ОПАСНОМ ПОЛОЖЕНИИ ИЗ-ЗА ЗЛОУПОТРЕБЛЕНИЯ РОДИТЕЛЕЙ АЛКОГОЛЕМ, ПРОШЕЛ НА КАМЕНЕТЧИНЕ
-
У Михаила Третьякова из ОАО «Беловежский» рабочий кабинет в поле…
-
По стопам отца и деда пошел главный инженер ОАО «АгроТурна» Сергей Литвинович