З надыходам верасня прыкметна змяншаецца светлавы дзень. У гэты перыяд, у сувязі з уборкай гародніны і фруктаў на дачных участках, у полі, павялічваецца інтэнсіўнасць руху веласіпедыстаў і гужавых павозак на дарогах, што ў цёмны час сутак стварае рэальную пагрозу бяспецы дарожнага руху.
Вельмі часта названыя транспартныя сродкі не абсталяваны ў адпаведнасці з патрабаваннем Правілаў, паводле якіх на веласіпедзе наперадзе павінен быць прымацаваны святловяртальнік белага колеру, ззаду – чырвонага, а з кожнага боку – аранжавага. На гужавой павозцы аналагічна: наперадзе – святловяртальнік белага колеру, ззаду – чырвонага, а яшчэ прадугледжаная канструкцыяй спраўная стаяначная тармазная прылада і супрацьадкатныя ўпоры. Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і (або) пры яе недастатковай бачнасці на веласіпедзе і гужавым транспартным сродку павінны быць уключаны ліхтары: наперадзе – выпраменьваючы белы колер, ззаду – чырвоны. За парушэнне названых патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – папярэджанне або штраф ад 100000 да 300000 рублёў. Калі веласіпедыст або возчык парушаюць правілы ў стане алкагольнага ап’янення, штраф складзе ад 300000 да 500000 рублёў. Супрацоўнікі РАУС пры кантролі за захаваннем Правілаў будуць звяртаць увагу менавіта на такіх удзельнікаў руху.
Віктар ЛЫШЧЫК,
намеснік начальніка РАУС.
Это может быть интересно:
-
С коллективами электрических сетей и представительства Белгосстрах по Каменецкому району состоялись диалоговые площадки
-
Ола – трагедия и боль белорусской нации
-
Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў сёння ў СШ №1 Каменца імя Л.С. Паеўскага
-
Тренинг для руководящего состава участковых избирательных комиссий прошел сегодня в Каменецком районе
-
Единый день информирования населения прошел сегодня в СШ №2 Каменца имени А.И. Самуйлика