На землях рэчыцкіх і навіцкавіцкіх

9 жніўня на базе НавіцкавіцкаP8099075га і Рэчыцкага сельсаветаў прайшоў выязны семінар-нарада па пытаннях добраўпарадкавання населеных пунктаў. Удзел у ім прынялі старшыні райвыканкама Андрэй Пісарык і райсавета дэпутатаў Мікалай Войцык, а таксама старшыні сельскіх Саветаў, кіраўнікі раённых арганізацый.

Пачалося мерапрыемства з вёскі Мартынюкі Рэчыцкага сельсавета. Тут прысутныя мелі магчымасць азнаёміцца з добраўпарадкаваннем мясцовых дзіцячага садка-пачатковай школы і Дома культуры. У апошнім, да­рэчы, азнаёміліся і з мастацкай самадзейнасцю – калектывам “Вечарынка”. Яго вясёлыя і рытмічныя песні не пакінулі нікога абыякавым, і нават на самых сур’ёзных тварах з’явілася ўсмешка…

Далей дэлегацыя накіравалася на могілкі ва ўрочышча Таполі, дзе дырэктар КУШВП ЖКГ “Камянецкая ЖКГ” Аляксандр Галавач паведаміў прысутным аб тых змяненнях, якія тут адбыліся пасля таго, як могілкі перайшлі на іх баланс. Некалькі парад ад старшыні райвыканкама – і дэлегацыя накіравалася ў Рэчыцу, дзе аўтобус спыніўся ля брацкай магілы і помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут старшыня Рэчыцкага сельскага Савета Наталля Шосцік паведаміла аб праблемах, з якімі сутыкаюцца пры доглядзе магілы. Далейшы пункт наведвання – мясцовыя магазін і фельчарска-акушэрскі пункт. Апошні, дарэчы, патрабуе капітальнага рамонту, але, нягледзячы на гэта, калектыў ФАПа прыкладае ўсе намаганні па ўтрыманні медустановы ў належным стане. Далей на чарзе былі комплексны прыёмны пункт, дзіцячы сад-сярэдняя школа і Дом культуры. У апошнім на суд гледачоў вынесена выстава самаробных лялек, якія ўжо не адзін год аздабляюць сцены ўстановы.

Пасля дэлегацыю гасцінна сустрэў Юрый Неліповіч з Голага Барка, на аграсядзібу якога завіталі. Гаспадар запрасіў усіх прысутных у дом, дзе змаглі азнаёміцца з умовамі, якія Юрый Рыгоравіч прапануе сваім гасцям. Наступны прыпынак – Навіцкавічы. Старшыня сельскага Савета Міхаіл Шабуня правёў аглядную экскурсію па вёсцы, а потым прадаставіў гасцям магчымасць азнаёміцца з бытам вяскоўцаў. Першае месца, куды правёў гасцей Міхаіл Баляслававіч, – лазня, вострае пытP8099097анне аб закрыцці якой стаіць ужо не адзін месяц. Далей – Дом культуры, дзе дэлегацыю сустрэлі дырэктар Вольга Шаўчук і мастацкі кіраўнік Галіна Пяркоўская. Яны паведамілі аб тым, чым займаюцца. Безумоўна, большая частка аповеду была прысвечана рабоце іх мастацкага калектыву “Орліца”, які вядомы далёка за межамі нашага раёна. У Навіцкавічах зайшлі і ў нядаўна адрамантаваны ФАП, а таксама аддзяленне “Беларусбанка”, закусачную, магазін і ў школу, у якой зараз ва ўсю кіпяць работы па падрыхтоўцы да новага навучальнага года. У Падбеле азнаёміліся з аддзяленнем паштовай сувязі і садам-школай. У Хамуцінах прадставілася магчымасць паглядзець яшчэ адну аграэкасядзібу “Пушчанка”, якая за кароткі тэрмін прыняла не адзін дзясятак турыстаў.

Завяршылася сустрэча падвядзеннем вынікаў семінара-нарады.

Наталля ГРЫЦУК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий