На апошніх гектарах

Па даных райсельгасхарча, на 10 жніўня амаль ва ўсіх мясцовых гаспадарках ужо завершана ўборка зерневых. Намалочана больш за 111 тысяч тон збожжа з 25588 гектараў. У параўнанні з мінулым годам ураджайнасць у цэлым па раёне вышэй на 9,2 ц/га і склала 43, 7 ц/га. Самая высокая яна ў ААТ “Белавежскі” – 62 ц/га (у аддзяленні “Расна” – 70,2 ц/га). З 13280 гектараў ужо ўбрана салома, і гэта ў працэнтных суадносінах да абмалочанага складае амаль 52%.

Добавить комментарий