9 снежня ў Каменцы наўздагон за брэсцкім турнірам стартавала і раённае міні-футбольнае адкрытае першынство.
У першым туры сіламі памераліся “Белавежскі” з “Высокім” і “Без праблем” з “Гатча-Осаўскім” (Жабінкаўскі раён). У першай гульні высакаўчане літаральна “растапталі” белавежцаў – лік 9:0 таму пацверджанне. Асабліва пастараліся Андрэй Каралюк і Дзмітрый Фёдараў. Абодва запісалі на свой рахунак па хет-трыку. Па голу ў актыве Андрэя Шостака, Сяргея Яромы і Дзмітрыя Гуркіна. У другой сустрэчы паміж камянецкай і жабінкаўскай дружынамі “Без праблем” таксама без праблем разабраўся са сваім апанентам. Праўда “осаўцы” аказалі больш упартае супраціўленне, чым іх “калегі па няшчасці” з Белавежскага. У іх вароты заляцелі ўсяго тры мячы. Вызначыліся Віталій Супрунюк і Артур Леванюк (дубль). Горыч паражэння “осаўцаў” падсалодзіў гол прэстыжу ў выкананні Мікалая Лугаўскога.
Трэцяя гульня паміж “Нівай” (Доўбізна) і “Савушкіным прадуктам” (Каменец) перанесена на больш позні тэрмін. Праўда, згодна з палажэннем да першынства гэтага не дапускаецца. Тым не менш, спадзяёмся ў каманд былі сапраўды форс-мажорныя абставіны, а не нейкая толькі ім вядомая карысць. А то і ў астатніх каманд можа з’явіцца спакуса “выкінуць” нешта падобнае. Пры такім кароткіх тэрміне правядзення першынства карцінка атрымаецца, мякка кажучы, не вельмі. А пакуль пачакаем наступных тураў. У бліжэйшым, які пройдзе 16 снежня, павінны сустрэцца “Савушкін прадукт” і “Гатча-Осаўскі”, “Высокае” і “Без праблем”, “Ніва” і “Белавежскі”.
* * *
У мінулую нядзелю ў межах рэгіянальнага міні-футбольнага турніру “Эліт-Ліга” адбыліся матчы трэцяга тура.
На жаль, “Усход” з Навасёлак і “Ніва” з Доўбізна зноў саступілі. У баталіі з “Брэстпрамналадкай” “усходаўцы” саступілі з мінімальным лікам 0:1. “Ніваўцы” ж пацярпелі больш сакрушальнае паражэнне. “Меркурый” адгрузіў ім пяць мячоў. Максімум на што спадобіліся “землякі” – гэта забіць гол прэстыжу.
Пасля першага круга сітуацыя ў квартэтах склалася наступная: “Усход” у сваёй групе з трыма ачкамі размясціўся на трэцім месцы, “Ніва” з адным – на чацвёртым.
Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.
Это может быть интересно:
-
Получил второе гражданство – сообщи!
-
В ходе совместного рейда контролирующих органов выявлены нарушения перевозки пассажиров
-
По инициативе одной из партий в Минске прошла диалоговая площадка
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины проведет республиканскую профилактическую акцию «Меняй свой стиль на зимний!».
-
ОАО «Александрия-Агро»: Готовы к новым вызовам!