Нашы на Іванаўшчыне

У верасні работнікі культуры Каменца і раёна наведалі Іванаўскі раён. А калі дакладней, – карцінную галерэю музея Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы; цэнтр традыцыйнай культуры “Дом траўніка” у вёсцы Стрэльна– адзіны ў Беларусі, ён захоўвае больш за 100 відаў лекавых раслін, рэцэпты настояў, адвараў, мазяў на іх аснове; музей народнай творчасці ў Моталі. Тут можна было нямала вопыту набрацца. Паездку арганізаваў райкам прафсаюза работнікаў культуры.

Добавить комментарий