Першая субота снежня сабрала ў Маларыцкім ГДК шмат гасцей – удзельнікаў заключнага канцэрта абласнога тура XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур «Суквецце культур».
У ім прыняла ўдзел спявачка, інвалід па зроку Сана Салімава з Камянецкага раёна.
“Суквецце культур” — гэта маштабны форум, які накіраваны на захаванне і папулярызацыю нацыянальных традыцый, гісторыі, самабытнасці этнічных культур, праводзіцца раз у два гады і адметны тым, што становіцца пляцоўкай, дзе ззяе сапраўднае сузор’е талентаў тых людзей, для якіх Беларусь стала другой радзімай. Сёлета гэты фестываль мае асаблівы акцэнт – праводзіцца ён у Год народнага адзінства і з’яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем таго, што на зямлі Беларусі спакойна і мірна жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў і, знаходзячыся побач з імі, мы павінны ведаць іх традыцыі і звычаі.
З крынiцы zarya.by
Это может быть интересно:
-
Об истории, сфере здравоохранения и иных насущных вопросах говорили сегодня в Высоком
-
В Каменецком районе проходит единый день информирования
-
Вместо телефонов – труд: воспитанники санаторной школы потрудились в Высоком
-
СИТУАЦИЯ С ВОДОЙ В БЕЛОВЕЖСКОМ. ЧТО ИЗВЕСТНО НА СЕГОДНЯ?
-
Спектакль “Паўлінка” ад Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў пакажуць у Каменцы