У МУС Беларусі лічаць, што гэта абмежаванне з’яўляецца ахоўнай мерай, а не каменданцкай гадзінай. «Дзіця можа знаходзіцца па-за домам у позні час, але з паўналетнімі (бацькамі, дарослымі братамі або сёстрамі, знаёмымі). Галоўнае, каб бацькі ведалі, дзе і з кім знаходзяцца іх дзеці», – растлумачылі ў МУС. Такія меры дапамогуць абараніць дзяцей ад злачынных замахаў і зменшыць колькасць непаўналетніх, уцягнутых ва ўчыненне злачынстваў, паколькі падлеткі ў гэтым узросце найбольш падпадаюць пад дрэнны ўплыў.
Міліцыянер не будзе праводзіць затрыманне непаўналетніх у прывычным сэнсе гэтага слова. Супрацоўнік аддзела ўнутраных спраў будзе толькі суправаджаць малалетняга, паколькі правапарушэнне ў такіх выпадках дапускаюць бацькі. І менавіта ў дачыненні да іх будуць складацца пратаколы. «Пры сустрэчы непаўналетняга ў позні час на вуліцы супрацоўнік органаў унутраных спраў высветліць яго асобу і ўзрост. Бацькам пазвоняць, высветляць прычыну, па якой дзіця адно на вуліцы. Бацькі змогуць прыехаць на працягу 3 гадзін. У адваротным выпадку (напрыклад, месцазнаходжанне бацькоў не ўстанавілі, яны знаходзяцца ў стане ап’янення) дзiця даставяць у сацыяльна-педагагічны прытулак», – расказалі ў МУС. Забраць дзіця можа па даручэнню бацькоў любы дарослы. Міліцыянер пазвоніць бацькам, высветліць магчымасць прыехаць за дзіцем.
Паводле інфармацыі МУС, толькі за першае паўгоддзе гэтага года ў Беларусі ахвярамі злачынстваў сталі амаль 2 тыс. непаўналетніх. Каля 40 працэнтаў злачынстваў, учыненых дзецьмі ва ўзросце да 18 гадоў, адбыліся ў позні вячэрні і начны час.
Это может быть интересно:
-
Прямые телефонные линии. Декабрь
-
Масштабный просветительский проект «Президентская республика» продолжает шагать по Каменетчине
-
Республиканский просветительский проект «Президентская Республика» шагает по району!
-
Седьмая внеочередная сессия районного Совета депутатов 29 созыва прошла в сегодня в Каменце
-
Кацярына Паздзяйкіна працавала сёння на Камянеччыне