За 2012 год у дзяржаўнай натарыяльнай канторы раёна здзейснена 3730 натарыяльных дзеянняў, за якія спагнана пошліны звыш 215 млн. рублёў, за аказанне дадатковых платных прававых паслуг – 64 млн.15 тыс. рублёў.
Летась заведзена 501 спадчынная справа, засведчана 412 дагавораў адчужэння жылых дамоў (кватэр), выдадзена 1101 пасведчанне аб праве на спадчыну, праведзены іншыя дзеянні. 466 грамадзян атрымалі пісьмовыя кансультацыі, па папярэднім запісе прынята 1837 чалавек. За гэты ж час па заяўным прынцыпе “адно акно” звярнуліся 542 чалавекі, былі накіраваны запыты ў дзяржаўныя і іншыя арганізацыі.
Кожны месяц загадчыца і дзяржаўны натарыус вядуць прыём грамадзян ў 17 аграгарадках раёна, а таксама ў Высокім, дзе выконваюцца ўсе віды натарыяльных дзеянняў. Аб тым, дзе адбудуцца гэтыя прыёмы, можна даведацца з інфармацыі ў раённай газеце “Навіны Камянеччыны”, а таксама на стэндах у дзяржканторы, сельвыканкамах, іншых даступных для жыхароў вёскі месцах. За 2012 год адбылося 130 выездаў у аграгарадкі, на прыём прыйшлі 1135 грамадзян. Былі дадзены кансультацыі, заведзены спадчынныя справы, здзейснены натарыяльныя дзеянні па заяўным прынцыпе “адно акно”. У гэты ж час у Высокім прынята больш за 130 чалавек, адбылося 110 натарыяльных дзеянняў, заведзены 24 спадчынныя справы і дадзена 55 кансультацый. І гэта ўсё за шэсць выездаў у горад.
Падчас “Прамых ліній” былі дадзены адказы на пытанні аб наследаванні па законе і па завяшчанні, адчужэнні дамоў і кватэр, засведчанні даверанасцей, арганізацыі прыёму ў аграгарадках і інш. Традыцыйнымі да Дня абаронцаў Айчыны, 8 Сакавіка, Дня Перамогі, Дня пажылых людзей і Дня інваліда, Дня юрыста сталі дабрачынныя акцыі “Права ў кожны дом” – па аказанні кансультацый ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам і пенсіянерам, маламаёмным грамадзянам.
Акрамя работнікаў дзяржканторы, натарыяльныя дзеянні здзяйснялі ўпаўнаважаныя службовыя асобы гарсельвыканкамаў. Выканаўчымі і распарадчымі органамі раёна выдадзена 631 даведка для афармлення спадчынных правоў, з іх 180 – праз “адно акно”; 262 даведкі – для засведчання дагавораў адчужэння жылых памяшканняў; па папярэднім запісе прынята 272 чалавекі; спагнана дзяржаўнай пошліны 22788000 рублёў.
Тамара Андрайчук,
загадчыца дзяржаўнай натарыяльнай канторы раёна.
Это может быть интересно:
-
Депутаты идут в народ. Екатерина Поздяйкина пообщалась с высоковчанами
-
Совместное заседание президиума районного Совета депутатов и райисполкома прошло сегодня
-
Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за сентябрь 2024 года
-
Екатерина Поздяйкина провела прием граждан и прямую линию на Каменетчине
-
Прямые телефонные линии. Октябрь