Зазірнуць у глыбіні душы гэтага незвычайнага чалавека – педагога па пакліканні, кандыдата філалагічных навук, неўтаймаванага аматара фальклору – дапаможа інтэрв’ю.
У ім Юлія расказала “НК” пра свае шчаслівыя дзіцячыя гады, праведзеныя ля хуткаплыннай Прыпяці; пра вучобу на філфаку Белдзяржуніверсітэта; пра сцежкі-дарожкі, якія прывялі з Мінска на Камянеччыну; пра сучасную моладзь і прынцыпы плённай работы з ёю на ўроку; пра родную мову, якую нельга не любіць…
Чытайце разгорнутыя адказы Юліі Атрошчанкі на самыя сур’ёзныя пытанні ў суботнім нумары раёнкі за 30 мая!
Настасся Нарэйка.