Сёння падвёў свае вынікі другі (раённы) этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” у 2022-2023 гадах.
Удзел у ім прынялі 5 педагогаў, і мы спяшаемся падзяліцца з вамі імёнамі тых, каго журы назвала лепшымі.
Дыпломамі ўдзельнікаў ІІ этапа рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” у 2022-2023 гг. Адзначаны:
– у намінацыі “Выхавальнік дашкольнай адукацыі” – выхавальнік ясляў-сада №1 Каменца Наталля Кандрашук.
– у намінацыі “Пачатковыя класы” – настаўнік пачатковых класаў Белавежскай СШ Юлія Федарук,
– у намінацыі “Замежныя мовы” – настаўнік англійскай мовы СШ №2 Каменца Таццяна Немцава.
Калі ж гаварыць пра пераможцаў, то імі сталі:
– настаўнік гісторыі гімназіі Каменца Яўгеній Антончык (у намінацыі “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія”)
– і настаўнік англійскай мовы Высокаўскай СШ Святлана Якалцэвіч (у намінацыі “Замежныя мовы”).
Віншуем!
А падрабязней пра тое, як праходзілі спаборніцтва педагогаў, чытайце ў наступным нумары “НК”.
Это может быть интересно:
-
Белорусским мобильным операторам запретили подключать платные подписки без согласия клиента
-
ГРЯЗНЫЕ МЕТОДЫ ИНФОВОЯК ИЗ ЦИПСО: ПРОДОЛЖЕНИЕ
-
Ловушки виртуального жилья: как не стать жертвой интернет-мошенников
-
Минздравом принято решение о продлении кампании вакцинации против гриппа и коронавирусной инфекции
-
«Белпочта» изменит тарифы на некоторые услуги с 1 января 2025 года