У гэтыя святочныя дні Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае вучняў 9-11 класаў да ўдзелу ў конкурсе “Лісты на фронт”.
Прапануем вам ад свайго імя напісаць эсэ ў выглядзе традыцыйнага ліста. “Дашліце” яго ў мінулае, апаленае Вялікай Айчыннай. Раскажыце таму, хто на фронце, што Перамога абавязкова прыйдзе, як зменіцца пасля яе свет, падзяліцеся думкамі пра сённяшні і заўтрашні дзень. Ніякіх абмежаванняў! Эсэ прымаюцца на беларускай ці рускай мовах, яго памер не павінен перавышаць адну старонку.
Працы дасылайце да 3 ліпеня на электронны адрас: tatiana.demidovich@gmail.com.
Лепшыя працы будуць узнагароджаны дыпломамі, прадстаўлены на тэматычных імпрэзах.
Это может быть интересно:
-
Торжественное мероприятие ко Дню работников культуры прошло в Каменце
-
Афиша мероприятий в Каменецком районе 12-16 октября (+кинотеатр)
-
У Камянецкім РДК адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню народнага адзінства
-
«Катрынка» и «Белавежская цявiнка» приняли участие в праздничных мероприятиях в Барановичах
-
Юная художница из Каменца — в тройке лидеров престижного конкурса