Наезд на веласіпедыста

Першага лістапада ў рэанімацыйным аддзяленні Брэсцкай абласной бальніцы памёр веласіпедыст, жыхар в.Беразнякі, 1957 года нараджэння. Прычына смерці ўстанаўліваецца. Але адной з версій з’яўляецца дарожна-транспартнае здарэнне, якое адбылося 25 кастрычніка каля 08.05 у Каменцы. Жыхар райцэнтра, 1985 года нараджэння, ехаў на аўтамабілі ГАЗ-53 па другаснай аўтадарозе – вуліцы 70 год Кастрычніка. Пры выяздзе на галоўную – вуліцу 8 Сакавіка – не саступіў дарогу веласіпедысту, які набліжаўся на яго справа і ехаў па галоўнай з боку Пелішча. У выніку ДТЗ веласіпедыст атрымаў раненні і апынуўся на бальнічным ложку. Праводзіцца праверка.

Добавить комментарий