Ад Васіля Андрэевіча Цяліпкі з Трасцяніцы даведаліся, што нядаўна прадстаўнікі райспажыўтаварыства праводзілі ў вёсцы апытанне наконт якасці гандлёвага абслугоўвання. І меркаванне сялян аднадушнае: ім пашанцавала з прадаўцом аўталаўкі Таццянай Нігерыш. Яе чакаюць, з ёю раяцца, робяць заяўкі. За чатыры гады – столькі часу Таццяна працуе на гэтым маршруце – да яе прывыклі, як да блізкай сваячкі, бо ўпэўнены ў яе прыстойнасці і шчырасці.
Не магла не пацікавіцца надзейным сэрвісам на колах больш падрабязна ў райспажыўтаварыстве, дзе Таццяна працуе ўжо трыццаць гадоў, з іх восем – у аўтамагазіне. Не засталося, пэўна, ніводнай вёскі ў раёне, дзе б не давялося пабываць з таварам, а за добрае веданне “геаграфіі” і дапамогу ўдзячная вадзіцелю Аляксандру Мацюхевічу.
За 9 месяцаў сёлета са “сваіх” вёсак Таццяна Нігерыш прывезла ўжо больш за 1, 5 млрд. рублёў выручкі. Добразычлівыя адносіны з вяскоўцамі, імкненне даставіць ім разнастайны тавар, заўсёдная пунктуальнасць спрыяюць такому выніку. З планам ніякіх праблем.
А 7-й раніцы пачынаецца рабочы дзень вадзіцеля спецыялізаванай машыны і прадаўца. Да дваццаці вёсак, дзе жывуць ад 3 да 40 чалавек, “нанізаны” на кожны з маршрутаў, якія паўтараюцца тры разы на тыдзень. Вяскоўцаў раёна цяпер абслугоўваюць пяць аўтамагазінаў спажыўтаварыства.
Галіна НОВІК.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
На производстве «Беловежских сыров» побывали высокопоставленные гости
-
Пошаговая инструкция: как подключить жилой дом (стройплощадку) к электросети в Каменецком районе
-
Депутаты идут в народ. Екатерина Поздяйкина пообщалась с высоковчанами
-
Представлен в должности новый заместитель начальника Каменецкого РОВД по идеологической работе и кадровому обеспечению
-
Благоустройство в Рясне Каменецкого района. Продолжение