1 кастрычніка наша краіна адзначыла Дзень пажылых людзей. Невыпадкова яго святкуюць восенню – самай багатай і мудрай парой года, характарам падобнай да нашых дзядуль і бабуль. Гэта дзень, калі з’явілася яшчэ адна падстава проста патэлефанаваць ім, павіншаваць і падзякаваць за тую любоў, якую яны аддаюць нам – сваім дзецям і ўнукам.
У Камянецкім Доме культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны людзям сталага ўзросту. Віноўнікі ўрачыстасці пачулі мноства пажаданняў, «замацаваных» канцэртнымі нумарамі. Павіншаваў гасцей таксама намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Шпак:
– Паважлівыя адносіны да старэйшага пакалення – адна з добрых традыцый, захаванне і развіццё якой важна для нашага грамадства. У раёне звыш 10-і тысяч людзей, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, з іх 111 – ветэраны вайны, 736 – адзінокія людзі, 3650 чалавек жывуць адны, 109 доўгажыхароў, стогадовы ўзрост перасягнулі чацвёра. Пажылым людзям дзяржавай надаецца вялікая ўвага. У краіне створана маштабная сістэма сацыяльнай абароны іх. Яна ўключае льготы і гарантыі, павышэнне пенсій, сацыяльнае абслугоўванне…
Дзяніс Іванавіч выказаў прадстаўнікам старэйшага пакалення, ветэранам вайны і працы вялікую падзяку за неабыякавасць да жыцця, за тое, што шчодра дзеляцца сваім вопытам і ведамі з моладдзю.
Традыцыйна да Дня пажылых праводзяцца агляды-конкурсы: «Лепшы ветэранскі падворак», «Мой сад», «Мой агарод». І ў гэты дзень пераможцу конкурсу камянчанку Раісу Кліменцьеўну Ліцкевіч запрасілі на сцэну для ўручэння падарункаў. Акрамя таго, прысутныя мелі магчымасць самі выказаць пажаданні. Галоўнае для бабуль і дзядуль – здароўе і каб дзеці наведвалі часцей.
Конкурсы, песні і віншаванні зрабілі свята цёплым і яркім, паднялі настрой гасцей.
Это может быть интересно:
-
У Молодежного Совета при Каменецком районном Совете депутатов новый председатель
-
Временные неудобства ради результата: что происходит на ул. Пивненко в Каменце
-
23 ДЕКАБРЯ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ ПРОЙДЕТ ПРОВЕРКА СИСТЕМЫ ОПОВЕЩЕНИЯ НАСЕЛЕНИЯ
-
Шлейф из Тик-Ток: что на самом деле выбрасывает комбикормовый завод в Высоко-Литовске
-
МАРШРУТЫ ВЫХОДНОГО ДНЯ. АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ 20-21 ДЕКАБРЯ (+КИНОТЕАТР)
