Да адметнай мяжы ў 50 гадоў Міхаіл Міхальчук – цясляр СПМК-19 – падыходзіць з поўным “наборам” сямейных каштоўнасцей: дабудоўвае дом, пасадзіў не адно дрэва, мае дваіх сыноў і дачку.
Яго малодшы сын і да службы ў арміі меў цікаўнасць да бацькавага занятку – працаваў разам з ім паводле афіцыйнага дагавору, вучыўся, прыглядаўся і, мабыць, упершыню ацаніў, як добра мець шырокі дыяпазон навыкаў, калі гаворка аб узаемазамяняемасці. Міхальчук-старэйшы, які пасля школы скончыў Пінскае прафтэхвучылішча, звычайна там, дзе патрабуецца не паспешлівасць, а якасць і адказнасць: укладка пліткі ці лінолеуму, сухапрасаванай сцяжкі, сталярныя работы… Нездарма ў 2012-м яму быў прысвоены 5-ы – найвышэйшы – разрад.
У Аляксея, які сёлета, пасля арміі, вярнуўся на прадпрыемства, разрад пакуль што 3-і. Але, маючы такога настаўніка, як бацька, сын штодня навыкі ўдасканальвае. Цяпер Міхальчукі разам са сваёй брыгадай працуюць у Брэсце, на цеплавой рэабілітацыі будынка абласнога прадстаўніцтва Белдзяржстраха, дзе СПМК-19 у ролі субпадрадчыка (у складаных эканамічных умовах бяруцца і за “дробныя” субпадрады ў 40-50 млн. рублёў). Ад’езд з Каменца а палове восьмай, вяртанне дадому ў 18 гадзін. Аднак дома – надзейны тыл, забяспечаны жонкай і маці Людмілай Георгіеўнай, якая шмат гадоў працуе ў раённым вузле электрасувязі.
Дастатак і ўтульнасць дома ствараюць разам – бацькі і дзеці. Інакш не выпадае. Вось і цяпер кожны выхадны дзень шчыруюць поруч на рэканструкцыі дома, сыны ўмеюць усё, чаму вучыў бацька. І яшчэ навучыць.
Старэйшы сын Міхальчукоў працуе ў пазаведамаснай ахове, дачка – аператар паштовай сувязі, студэнтка-завочніца вышэйшага каледжа сувязі. Найчасцей збірае ўсіх разам святочны дзень ці… праца. Тым больш, калі ў бацькі залатыя рукі, з якіх дзеці смялей стартуюць у самастойнае жыццё.
Галіна НОВІК.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
Юные художники Каменетчины награждены по итогам районного смотра-конкурса «Остановим ВИЧ вместе!»
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины контролировало готовность водителей к зимнему сезону
-
Посол Казахстана посетил «Беловежские сыры»: перспективы сотрудничества определены
-
Новые павильоны для междугородних автобусов появятся в райцентре
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе