Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адбыўся ў Каменцы

Ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан сабраліся тыя, для каго сённяшняе свята і 80-годдзе вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – знакавыя падзеі, не далучыцца да якіх немагчыма.

З віншавальнымі словамі да прысутных у гэты святочны дзень звярнуліся старшыня Камянецкага райвыканкама Віталій Кулак і старшыня раённага савета ветэранаў Валянціна Маеўская. І чырвонай ніткай праходзіла праз іх выступленні думка аб тым, як важна сёння берагчы памяць пра гераічнае мінулае нашай дарагой Радзімы і цаніць тое, што мы, беларусы, маем: мір, згоду ў грамадстве і простае шчасце жыць на роднай зямлі.
Пасля хвіліны маўчання, падчас якой кожны задумаўся над неацанімасцю подзвіга нашых продкаў, да брацкай магілы былі ўскладзены кветкі.

Асобна вядучы мітынга Пётр Каралёў спыніўся на аперацыі “Баграціён”, дзякуючы якой 3 ліпеня 1944 года Беларусь была канчаткова вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта важная старонка нашай гісторыі мусіць быць захаванай. Будзем помніць разам!

Настасся НАРЭЙКА

Фота аўтара

Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam