Міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі адкрыўся сёння на базе СШ №1 Каменца

На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным гэтай значнай для раёна падзеі, прысутнічалі ганаровыя госці: ваенны камісар Брэсцкай вобласці Алег Канавалаў, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама  Таццяна Савіч, камандзір 111-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады Мікалай Кудласевіч, старшыня Камянецкага райвыканкама Віталій Кулак.

У сваіх зваротах да юных патрыётаў яны выказалі надзею на тое, што карысныя веды, атрыманыя ў цэнтры, спатрэбяцца выключна ў мірным паўсядзённым жыцці.

Элементы страявой падрыхтоўкі ў гэты дзень паказалі перад удзельнікамі мерапрыемства вучні СШ №2 г. Каменца, дзе створаны атрад юнармейцаў імя Кіжаватава. А далей адбылося непасрэднае знаёмства з цэнтрам дапрызыўнай падрыхтоўкі, пад які ў школе адведзены асобны, выдатна абсталяваны кабінет (заняткі з вучнямі вядуць самыя абазнаныя педагогі).

Падрабаязней пра гэта і не толькі – у наступным нумары “НК”.

Настасся НАРЭЙКА
Фота аўтара

Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam