Наўрад ці знойдзецца чалавек, што не ведаў бы знакамітай песні Яраслава Еўдакімава пра калодзеж, у якім “даже днем звезды отражаются”. Яна заслужана стала народнай і гучыць сёння ў выкананні самых розных артыстаў. Некаму ўдаецца наблізіцца да ідэальнага, прачулага ўзору, некаму – не, а вось у Руслана Кніра з Галоўчыцаў гэта атрымалася. Праверана на сабе і некалькіх дзясятках слухачоў на адным з канцэртаў, які праходзіў колісь у Камянецкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Руслан родам з Украіны, адкуль у 2003-м пераехаў разам з бацькамі, братам і сястрой у Гомель, а адтуль – у Камянецкі раён (спярша ў Пелішча, пасля ў Галоўчыцы). Музыкай захапіўся з дзяцінства, прычым, асвойваў інструменты самастойна. На гармоніку навучыўся іграць усяго за тры летнія месяцы (з невялікай дапамогай бацькі, які таксама да музыкі ніколі не быў раўнадушным). Пасля быў сінтэзатар. Займацца музыкай Руслан пачаў у Пелішчы. Тут лёс звёў яго з самадзейным спеваком Валерыем Фісюком, які стаў добрым сябрам таленавітага хлопца і літаральна за руку вывеў яго на сцэну, сказаўшы перад гэтым: “Руслан, ты павінен паспрабаваць хаця б адзін раз.” Ды і яму самому хацелася ісці да людзей, да святла і музыкі. Вельмі хваляваўся, душа аж трапятала, калі выходзіў да сваіх слухачоў (а набралася іх немалая зала), выканаў той самы “Калодзеж” і… заслужыў шчырыя апладысменты.
Сёння за плячамі маладога выканаўцы нямала іншых выступленняў: у нашым раёне і на радзіме. “Мару наведаць з канцэртам кожную вёсачку на Камянеччыне!” – дзеліцца спявак. А рэпертуар ён фарміруе выключна з азартнай, вясёлай музыкі. Свой выбар Руслан тлумачыць так: “Чалавек, які ідзе на канцэрт, павінен адпачыць, набрацца энергіі і пайсці дадому, адчуваючы, як баляць ад апладысментаў далоні.”
У наступным годзе юнак плануе паступаць у Брэсцкі музычны каледж, на аддзяленне эстрадных спеваў…
Калі выпадае вольная ад музыкі хвіліна, Руслан Кнір піша вершы, якія, як вы, напэўна, здагадаліся, лёгка кладуцца на мелодыю (калі чытаеш іх, міжволі ўспамінаеш Ясеніна – паспрабуйце!). Так і нараджаецца песня… Пакуль што іх толькі дзве, але справа за часам. Тэма кахання – скразная ў творчасці маладога чалавека, ды і сам ён марыць аб тым, што створыць сваю сям’ю.
У Руслана шмат сяброў, якія ніколі, як ён сам зазначае, не бываюць лішнімі. Часта запрашае іх у госці, заўжды пачастуе (вельмі любіць гатаваць) і канцэрт пакажа. Сапраўдны чалавек-свята! Любіць бавіць час з кнігай, марыць калі-небудзь напісаць сваю, а, магчыма, і не адну. Ахвотна застаецца “на няньках” з чатырма пляменнікамі… Усіх заняткаў і не пералічыш! А пра галоўнае ён гаворыць так: “Музыка – гэта жыццё.”
Настасся НАРЭЙКА.
Фота аўтара.
Мысль о Боге
Порой нам кажется, что мы невыносимы
И не достойны Божьего тепла,
Но Бог прощает нам, как все небесны силы,
С того нас дня, как мама родила.
Мы постоянно в спехе грешном,
Спешим, торопимся, бежим,
А Бог нас защищает своей силой
И радует в душе присутствием своим.
Но человеку, видно, вечно мало.
Здоровья просит, даже если полностью здоров,
Любви, богатства, а нет – так славы.
И будет так до окончания веков.
О, Боже мой, ты очень благосклонен,
Прости же все грехи твоим рабам.
Я знаю: часто человек виновен.
Да будет слава вся Тебе и небесам.
И просим мы прощения у Бога,
И он простит, конечно же, всегда,
Но не просить бы лишь у Бога много,
Это может быть интересно:
-
После реконструкции в Каменце открылось здание БТИ
-
В Каменецкой ЦРБ проводится вакцинация для профилактики COVID-19
-
Сегодня у жителей района была возможность обратиться со своими вопросами к депутатам всех уровней
-
«Наши дети» и «От всей души»: новогодние акции Каменецкого района объединяют добрые сердца
-
15 января на встрече с председателем районного Совета депутатов в Новоселках обсудили насущные вопросы
1 thought on “Музыка – яго жыццё”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
Няўцямны верш выбралі. А пачатак такі… Ужо падумаў было, што гэта ён той “калодзеж…. напісаў….”