Сёлета ў чарговы раз праводзяцца раённыя спаборніцтвы за дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю зерневых культур сярод маладзёжных экіпажаў зернеўборачных камбайнаў сельскагаспадарчых арганізацый і ААТ “Камянецкі райаграсэрвіс”, маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў.
Пераможцамі прызнаюцца маладзёжныя экіпажы ў складзе старшага камбайнера і камбайнера, якія дасягнулі максімальнага ўмоўнага намалоту зерня пры высокай якасці работ. Умоўны намалот на камбайн разлічваецца зыходзячы з фактычнага намалоту зерня з прымяненнем комплекснага каэфіцыента пераліку ва ўмоўныя намалоты, які ўлічвае мадэль камбайна і тэрмін яго эксплуатацыі. Не прадстаўляюцца на прэміяванне калектывы зернеўборачных камбайнаў, якія мелі выпадкі зрыву па іх віне ўборачных работ, парушэнні працоўнай дысцыпліны і тэхнікі бяспекі.
Пераможцамі сярод маладых вадзіцеляў, якія перавозяць зерне, прызнаюцца тыя, што забяспечылі максімальныя аб’ёмы перавозкі ўмоўнага збожжа ад камбайнаў без страт. Умоўная колькасць перавезенага зерня разлічваецца зыходзячы з фактычнай колькасці перавезенага зерня і множання яго на комплексны каэфіцыент, які ўлічвае марку аўтамабіля і тэрмін яго эксплуатацыі.
Пераможцы раённых спаборніцтваў сярод маладзёжных экіпажаў будуць узнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама і грашовымі прэміяімі: I месца – старшы камбайнер (300 000 рублёў), камбайнер (250 000 рублёў), II месца – старшы камбайнер (250 000 рублёў), камбайнер (200 000 рублёў). А лепшы вадзіцель атрымае Грамату і прэмію ў 300 000 рублёў.
Пераможцы рэспубліканскага і абласнога спаборніцтваў у раённым удзел не прымаюць.
Паказчыкі для вызначэння пераможцаў – на 1 верасня. Пры дапамозе ва ўборцы іншым сельскагаспадарчым арганізацыям аб’ёмы выкананых работ улічваюцца на аснове прадстаўленых арганізацыямі даведак.
Сельскагаспадарчыя арганізацыі прадстаўляюць у аддзел па справах моладзі матэрыялы на трох кандыдатаў па кожнай катэгорыі для падвядзення вынікаў спаборніцтваў.
Это может быть интересно:
-
Юная художница из Каменца — в тройке лидеров престижного конкурса
-
МЧС НАПОМИНАЕТ: ИЗ-ЗА СУХОЙ ПОГОДЫ НА КАМЕНЕТЧИНЕ ВЫСОКАЯ ОПАСНОСТЬ ПОЖАРОВ
-
В Каменце прошла премьера фильма о Государственных символах Республики Беларусь
-
Кибершпионские группы и сообщества хактивистов. Кто несет угрозу учреждениям и предприятиям Беларуси
-
Александр Каприцкий: “Сенаторская деятельность – это большая ответственность и серьезная работа”