Першае рабочае месца Вікторыі Ігнаценка – аддзяленне паштовай сувязі ў Пелішчы. Тут працуе ўжо два тыдні. Прафесію аператара атрымала ў Брэсцкім дзяржаўным каледжы сувязі. І, мабыць, не памылілася з выбарам, зазначае начальнік аддзялення Галіна Кавальчук, бо ўмее працаваць з кліентамі, ды і ведае многіх з іх. Вікторыя – з суседніх Беразнякоў.
У 20-х чыслах месяца пачынаюцца актыўныя разлікі за камунальныя паслугі і сродкі сувязі – на гэты “гарачы” час і прыйшліся першыя дні яе працы. Аднак, укараняемая ў сельскай мясцовасці сістэма разлікаў АРІП ёй ужо “скарылася”, спадабалася сваёй універсальнасцю і хуткасцю ў абслугоўванні.
У вольны час, хоць яго ў вёсцы не так многа, Вікторыя піша вершы (на беларускай мове), з дапамогай інтэрнэта вывучае замежныя мовы. А самым вялікім задавальненнем цяпер сталі ахвотныя зборы раніцай на працу.
Галіна НОВІК.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ! ПРОТИВОСТОИМ БОЛЕЗНИ НЬЮКАСЛА
-
НА ГРАНИЦЕ – ТИШИНА И ПОКОЙ. ГЛЕБ КИРИЧИК О СЛУЖБЕ В ОРГАНАХ ПОГРАНИЧНОЙ СЛУЖБЫ
-
Прокуратура района инспектирует места зимнего досуга
-
В Каменце прошли районные соревнования «Снежный снайпер»
-
ВРЕМЯ ЧУДЕС. НОВОГОДНИЙ УТРЕННИК ДЛЯ ОДАРЕННЫХ ДЕТЕЙ РАЙОНА СОСТОЯЛСЯ В КАМЕНЕЦКОМ ГДК