У канцы мінулага года мы з вамі, паважаныя чытачы, спрабавалі агульнымі намаганнямі захаваць вельмі зручны для многіх аўтобусны маршрут “Каменец-Мінск”.
Вашы шматлікія званкі на “гарачую лінію” пацвердзілі тое, што ён патрэбны. Меркаванні раёнка акуратна сабрала, надрукавала, а потым паслала на рэагаванне дырэктару філіяла “Аўтобусны парк №1 г.Брэст”. Вось толькі адказ быў несуцяшальны: маршрут адмянілі.
Сёлета вясною мы зноў звярнуліся да той жа праблемы і паслалі яшчэ адно пісьмо наконт маршрута “Каменец-Мінск”, але на гэты раз генеральнаму дырэктару ААТ “Брэстаблаўтатранс” Ананію Хвасцюку. І аператыўны адказ за яго подпісам прынёс радасную навіну. Вось яна: “Прынята рашэнне аб ўзнаўленні работы ўказанага маршрута з 18 мая 2012 года з абслугоўваннем яго мікрааўтобусам Форд.” Цяпер ездзіць будзе зручна ва ўсіх сэнсах.
Это может быть интересно:
-
СЕГОДНЯ – МЕЖДУНАРОДНЫЙ ДЕНЬ БОРЬБЫ ПРОТИВ ФАШИЗМА, РАСИЗМА И АНТИСЕМИТИЗМА
-
АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ 8-9 НОЯБРЯ (+КИНОТЕАТР)
-
УЧАЩИЕСЯ НОВИЦКОВИЧСКОЙ СШ ИМЕНИ В.Г. ИГНАТЮКА ПОСЕТИЛИ ПРОКУРАТУРУ РАЙОНА
-
АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ 1-2 НОЯБРЯ (+КИНОТЕАТР)
-
Гигин: лекторы общества «Знание» узнаваемы в народе, активно применяем новые формы работы