Мерседэс збіў веласіпедыстку

велосипедГэтае здарэнне адбылося 19 ліпеня каля 23.05. Жыхар Брэсцкага раёна на аўтамабілі Мерседэс-Бэнц ехаў па дарозе Слонім – Высокае з боку Пружан. Пры апярэджанні ўчыніў наезд на веласіпедыстку, 46-гадовую жыхарку Дымнікаў, якая раптоўна выехала на праезную частку дарогі. Жанчына атрымала раненні і была дастаўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне райбальніцы. У ходзе праверкі высветлена, што вадзіцель быў цвярозы, веласіпед абазначаны святловяртальнымі элементамі. Адна з прычын ДТЗ – няправільны выбар хуткасці руху вадзіцелем Мерседэса і парушэнне правілаў манеўравання веласіпедысткай.

ВАЗ на ВАЗ

17 ліпеня каля 14.00 31-гадовы жыхар Белавежскага ехаў на аўтамабілі ВАЗ у Караліне па другаснай дарозе – вул.Леніна. Не саступіў яе вадзіцелю ВАЗа, які рухаўся па галоўнай. У выніку ДТЗ аўтамабілі былі пашкоджаны. Прычына здарэння – парушэнне правілаў праезду нераўназначных перакрыжаванняў.

Аляксандр ГЕРАСІМУК,

старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ.

Добавить комментарий