У Камянецкую цэнтральную раённую бальніцу прыйшлі працаваць 50 маладых спецыялістаў
Большая частка гэтых праблем вырашана, дзякуючы актыўнай рабоце адміністрацыі бальніцы. У межах калектыўнага дагавора ва ўстанове аховы здароўя былі распрацаваны даплаты ў 20 працэнтаў да аклада паводле кантракта для маладых спецыялістаў. З фонду матэрыяльнай дапамогі выплачаны сродкі на першаснае бытавое ўладкаванне ў памеры чатырох базавых велічынь. Пастараліся вырашыць і жыллёвае пытанне. Кагосьці ўдалося ўладкаваць у інтэрнат, хтосьці здымае жыллё самастойна. У такіх выпадках прадугледжана кампенсацыя ў 200 тысяч рублёў штомесяц. Кіраўніцтва бальніцы добра ведае: для таго, каб ліквідаваць дэфіцыт медыцынскіх кадраў, неабходна стварыць спецыялістам спрыяльная ўмовы.
Любоў Канстанцінаўна Багдановіч, загадчыца дзіцячага аддзялення, старшыня прафсаюзнага камітэта Камянецкай ЦРБ расказвае:
– Наша бальніца актыўна прыцягвае маладыя кадры. Былі арганізаваны сустрэчы са студэнтамі Пінскага і Брэсцкага медыцынскіх каледжаў, мы знаёмілі іх з нашай бальніцай як з месцам магчымай працы, з перспектывамі. Таксама ва ўсе каледжы краіны былі высланы заяўкі-запрашэнні на работу. Для тых, хто выказаў жаданне працаваць у нас, высылалі гарантыйныя лісты. У выніку да нас прыйшло больш маладых спецыялістаў, чым у іншыя раённыя бальніцы. Мы нават не чакалі, што столькі медыкаў “даедзе” да месца працы.
З першага жніўня маладыя ўрачы, фельчары і медсёстры афіцыйна прыступілі да сваіх абавязкаў. Некалькі чалавек (у сувязі з недахопам кадраў) нават пачалі сваю працу раней. Некаторыя скончылі курсы памочніка ўрача агульнай практыкі. Маладыя спецыялісты прыйшлі з добрым узроўнем падрыхтоўкі, яны любяць сваю працу, выходзяць у падвойныя змены, каб быць ў курсе спраў бальніцы, замацаваць веды, якія ім далі навучальныя ўстановы. Старэйшы персанал актыўна аказвае дапамогу і падтрымку, бо памылка ў медыцыне можа каштаваць вельмі дорага.
Галоўнае, на што мы зрабілі акцэнт для прыцягнення моладзі, – гэта добрыя ўмовы і перспектывы. Плануецца паступленне сучаснай дыягнастычнай і лячэбнай апаратуры, што адкрывае новыя магчымасці для развіцця і росту. У канцы жніўня будзе ўсталяваны новы рэнтгенаўскі апарат, закупляецца сучаснае абсталяванне ў хірургічнае аддзяленне, плануем набыць апаратуру для ультрагукавой дыягностыкі.
Тут асабліва рады, калі да іх едуць працаваць сямейныя пары. У гэтым годзе прыбыла маладая сям’я са Столінскага раёна – Дзмітрый і Ганна Перагуды – рэнтгенолаг і ўрач-лабарант.
Для маладога персаналу правялі сход, расказалі аб аддзяленнях бальніцы і фарміраванні графіка працы, працоўным дагаворы, былі асветлены пытанні, якія тычацца льгот, прэмій, матэрыяльных дапамог. Прафкам плануе набыць абанементы ў спартыўную залу, купіць валейбольную форму, у кастрычніку будзе арганізавана турыстычная паездка ў Львоў…
З першых вуснаў
Дзмітрый Перагуд:
– Стаць урачом, лячыць людзей – гэта мара дзяцінства. Разам з жонкай скончылі Гомельскі медыцынскі ўніверсітэт і вось прыехалі ў Каменец. Пачалі працаваць ў паліклініцы. Работы вельмі многа, але пакуль ні аб чым не шкадуем. Пазнаёміліся мы напрыканцы першага курса, сталі сябраваць, а потым ужо не захацелі разлучацца. Асноўнае пытанне, якое стаіць зараз перад намі, – гэта жыллё. Але спадзяёмся, што ўсё вырашыцца.
Ілья Гросу, ўрач-хірург:
– Скончыў Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт, а затым – інтэрнатуру, трапіў па размеркаванні ў Камянецкую раённую бальніцу. Сам я родам з Брэста. У медыцыну пайшоў таму, што гэта цікавая і адказная праца. Галоўнае, лічу, – знайсці патрэбнае рашэнне ў цяжкі момант. Работы ў бальніцы нямала. Акрамя асноўнага графіка, ў нас дзяжурствы – шэсць па бальніцы і шэсць ургентныя – гэта калі ты знаходзішся дома, але цябе ў любы момант могуць выклікаць на працу. Да Каменца паступова прывыкаю, а ў вольны ад дзяжурстваў і працы час іду на стадыён…
Кацярына Бруцкая, дзяжурная медсястра тэрапеўтычнага аддзялення:
– Прыйшла на працу пасля Пінскага медыцынскага каледжа, паводле гарантыйнага ліста. Хачу вучыцца далей і стаць лекарам-рэабілітолагам. Работа вельмі падабаецца, як і калектыў. Для мяне галоўнае – своечасова аказаць кваліфікаваную дапамогу.
Зоя Міхайлаўна, пацыентка тэрапеўтычнага аддзялення:
– У калектыве бальніцы шмат маладых спецыялістаў. Усе яны ўважлівыя, адказныя. Сама я з Брэста, але ў Каменцы – бацькоўскі дом. Так здарылася, што трапіла ў раённую бальніцу, дзе медпаслугі аказваюць нічым не горш, чым у Брэсце. Сярод такіх маладых урачоў адчуваеш і сябе маладзей, мне нават здаецца, што імунітэт павышаецца. Усе яны шчыра і з разуменнем ставяцца да хворых. Хай бы ж і для іх Каменец стаў родным.
Дар’я ДЗЯМЯНКА.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ РОДИТЕЛЕЙ ВОЕННОСЛУЖАЩЕГО ПОБЛАГОДАРИЛИ ЗА СЫНА
-
ВИКТОР БОБР: 25 ЛЕТ «У РУЛЯ» ОАО «АГРОНИВА»
-
Республиканский профсоюзный правовой прием граждан состоится 27 февраля
-
Здоровье — наша главная ценность: в СШ №2 г. Каменца прошла информационно-образовательная акция
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
4 thoughts on “Медыкі ў дэфіцыце?..”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
зачем в каменце такая большая поликлиника кого лечить собираетесь? или будет как с роддомом сначала построят а потом думали где людей взять и в итоге придумали закрыть родильное отделение в высоком
Поражает ваша наивность. До слёз. Вы где живёте? Всем на всё давным давно похеру, потому всё идёт само по себе и никто ни у кого никогда не спросит, что важнее для Каменца: Дожинки или жильё для молодых специалистов…
Дорогая редакция,
Как Вы видели сами и не раз, стройка корпуса поликлиники остановилась и видно собирается так и зимовать… Может узнали бы, почему? Кто поможет? Что дальше? Или так и оставим, как всегда? Год – два – три? Может пора активизироваться и искать спонсоров? Писать статьи, предлагать гарантии, обещать инвесторам мед.обслуживание и т.д. У нас все хорошо….только на бумаге.
Уважаемая редакция, это мое личное мнение и оно может абсолютно не совпадать с общественным. Спасибо.
Доброго дня),
Статья написана конечно в позитивном ключе, может так и надо, но очень больно режет слух, особенно тем, кто работает там – внутри. Проблема для всех кадров, всех времен и народов будет одна – это жилье. В статье ни слова про пути решения…. только вера в светлое будущее. А оно не за горами, два года отработки пролетят быстро и люди, получив опыт в таких боевых (районных) условиях будут востребованы чуть выше, в области, в столице. Конечно, может это не вопрос к руководству, а непосредственно к властям города, а может быть и выше. Учитывая непростые условия в экономике и мире, уверен проблема не решиться сразу, может даже лет так -цать. Хотелось бы узнать, а как живут те, кто приехал 2 года назад? Год? Кто осталься? Как живется? Что волнует? Забыли…. как-то так…
Уважаемая редакция, это мое личное мнение. Спасибо.