Математик, любящий французский язык

У СВК “Агра-Ніва” галоўным эканамістам ужо больш за дваццаць гадоў працуе Ганна Сцяпанаўна Панасюк. У гэтым годзе яна прызнана лепшым спецыялістам у раёне і яе партрэт – на раённай Дошцы гонару.
Нарадзілася Ганна Сцяпанаўна ў Хлевішчы. Вучылася ў Вярховіцкай сярэдняй школе. У свой час скончыла інстытут народнай гаспадаркі. Спачатку працавала бухгалтарам у “Сельгастэхніцы” ў Брэсце, але па сямейных абставінах дзяўчына вярнулася на радзіму. Тут таксама пачала працаваць звычайным бухгалтарам, потым – намеснікам галоўнага бухгалтара. Ганна выйшла замуж, праз некаторы час кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла маладой сям’і дом з усімі выгодамі.
Аб тым, што будучая прафесія будзе звязана з лічбамі, Ганна ведала са школьных гадоў, вельмі ж ёй падабалася лічыць. Нават настаўнікі заўважылі тое, што ў дзяўчынкі матэматычны склад розуму. Акрамя дакладных навук, цікавілася і замежнай мовай (французскай), валодала ёю. Але ўсё ж такі перамагла любімая матэматыка. Хоць і з мовай прыходзілася сутыкацца яшчэ не раз: дзеці сябровак часта звярталіся па дапамогу, бо ведалі, што “цёця Аня” ніколі не адкажа перакласці тэкст ці напісаць сачыненне…
Ганна Сцяпанаўна – адказны работнік, прычым, адносіцца так не толькі да сябе, але і да сваіх падначаленых. На маё пытанне, хто ж такі – эканаміст, яна адказала: “Гэта прафесія абавязвае глядзець наперад. Заўжды быць у курсе падзей і ўмець прадбачыць і прагназаваць сітуацыю… Увогуле, усім хочацца пажадаць высокіх вытворчых паказчыкаў, эканамічнай стабільнасці і дастойнай зарплаты.”

Наталля ГРЫЦУК
Фота аўтара

Добавить комментарий