13-гадовая камянчанка стварыла гэтых вясёлых мульцяшных герояў сваімі рукамі з дапамогай кручка і рознакаляровых нітак.
Творчая дзяўчынка вучыцца дома і ахвотна займаецца рукадзеллем. Вось ужо чатыры гады раз на тыдзень да яе прыходзіць Алена Ваўчок, настаўніца хіміі і біялогіі СШ №1, педагог дадатковай адукацыі ЦДАДіМ райцэнтра.
Спярша Анечка вучылася рабіць карціны з нітак (іх рэжуць на кавалкі, а потым наклейваюць – вось такая цікавая тэхніка), пазней заняліся вязаннем. Сумка ў выглядзе вясёлага сабакі, якую сваімі стараннымі рукамі зрабіла дзяўчынка, заняла першае месца ў раённым конкурсе. Работы Ані Нігерыш неаднаразова ўдзельнічалі ў выставах у камянецкіх бібліятэцы і Доме культуры.
Цяпер яе галоўнае захапленне – вязаныя цацкі. Натхненне чэрпае з любімых мультфільмаў. Спанч Боб, Ружовая Пантэра, Крош… Неўзабаве Аня зможа адкрыць свой маленькі тэатр не аднаго акцёра.
Настасся НАРЭЙКА.
Фота Алены ВАЎЧОК.
Это может быть интересно:
-
Сегодня активистки избирательной кампании-2025 получили благодарности
-
Многодетная семья Литвинюк из Войской сегодня принимала гостей
-
На Каменетчине мототранспорт на особом контроле ГАИ
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
ЗДОРОВАЯ НАЦИЯ КАК ОСНОВА РАЗВИТИЯ БЕЛАРУСИ. В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ ПРОХОДИТ ЕДИНЫЙ ДЕНЬ ИНФОРМИРОВАНИЯ НАСЕЛЕНИЯ