З красавіка да верасня гэтага года ў раёне праходзіў конкурс на лепшы падворак маладой сям’і, якая жыве ў сельскай мясцовасці.
У конкурсе прынялі ўдзел маладыя сем’і, якія маюць падворкі і прысядзібныя ўчасткі. Абавязковы пункт – муж ці жонка на момант заканчэння тэрміну конкурсу павінны мець узрост да 31 года ўключна.
Конкурс праводзіўся ў два этапы. Спачатку былі разгледжаны падворкі маладых сямей на тэрыторыі сельсаветаў, а потым лепшыя вызначаліся ўжо на раённым узроўні. Тут працавала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі спецыялісты розных сфер дзейнасці. Арганізатар конкурсу – сектар ідэалагічнай работы і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Асноўныя мэты і задачы, якія ставяць перад сабой арганізатары конкурсу на працягу ўжо не аднаго года, – папулярызацыя ўзорнага ўтрымання падворку і прысядзібнага ўчастку маладой сям’і; замацаванне моладзі на сяле; прапаганда моцных сем’яў. Пераможцамі конкурсу лічацца тыя сем’і, якія ўтрымліваюць асабістыя падворкі і прысядзібныя ўчасткі ва ўзорным санітарным стане.
Сёлета ў конкурсе на лепшы падворак прынялі ўдзел 7 сямей з 6 сельсаветаў. Гэта Аляксандр і Ірына Гардзені з Белай Камянюцкага сельсавета, Тарас і Святлана Чамярысы з Расны, Рыгор і Алена Шокалы і Генадзь і Анастасія Салівончыкі з Каленкавічаў Вярховіцкага сельсавета, Дзмітрый і Наталля Каладзеі з Відамлі, Мікалай і Алеся Пашковічы з Мікалаева Войскага сельсавета, Руслан і Аксана Казачукі з Макарава Агародніцкага сельсавета.
Пасля ўважлівага вывучэння ландшафтнага дызайну кожнага з заяўленых канкурсантаў членамі журы была вызначана лепшая маладая сям’я ў сельскай мясцовасці. Ёю сёлета стала сям’я Каладзей (іх падворак на здымках). Другое месца – у Салівончыкаў, трэцяе – у Казачукоў. Пераможцы будуць узнагароджаны граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама грашовымі прэміямі.
Наталля ГРЫЦУК.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
Республиканский профсоюзный правовой прием граждан состоится 27 февраля
-
Здоровье — наша главная ценность: в СШ №2 г. Каменца прошла информационно-образовательная акция
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
О ремонтах в ЦРБ и поставках нового медоборудования рассказали в Брестском облисполкоме
-
Мастер-классы для будущих художников и музыкантов прошли в Каменце