Мадэрнізацыя на аўтастанцыі

Днямі тут устаноўлены новы гучнагаварыцель, якога ў Каменцы не было працяглы час. А замест касавых апаратаў – камп’ютары, якія неўзабаве будуць падключаны да адзінай транспартнай сістэмы, што дазволіць набываць білеты на любой станцыі для паездкі ў любым напрамку. Таксама ўстаноўлена перагаворнае ўстройства “касір–пасажыр”. Замяняецца і мэбля, зроблены заказ на абнаўленне залы. Дарэчы, ужо год таму аўтастанцыя абсталявана відэаназіраннем.

Добавить комментарий