Літаратурная прэмія імя У. Калесніка: новы сезон

Абласная літаратурная прэмія Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Андрэевіча Калесніка за дасягненні ў галіне літаратуры адкрыла прыём заявак.

Літаратурная прэмія заснавана ў 2007 годзе і ўручаецца па трох намінацыях: “Проза” (у тым ліку “Драматургія”), “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура” і прысуджаецца ў гонар таленавітага пісьменніка, літаратуразнаўцы, педагога Уладзіміра Калесніка. За мінулы перыяд прэміяй была адзначана творчасць 41 літаратара Брэстчыны, творы якіх абагацілі духоўнае жыццё і нацыянальную культуру рэгіёна.

Матэрыялы на вылучэнне твораў на суісканне прэміі прадстаўляюцца не пазней за 1верасня 2023 на адрас Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: пр-т Машэрава, 75/1, каб.605 (тэл. МТС +37533-318-15-89) У аргкамітэт неабходна падаць: кароткую біяграфічную даведку, 2 экземляры вылучаемай кнігі, якая была выдадзена  -з 2020 па 2023 год, рэцэнзіі, водгукі ў прэсе на дадзены твор.

Уручэнне прэміі ажыццявіцца на спецыяльнай цырымоніі напрыканцы 2023 года.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ,

старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.