У школьнай праграме ёсць прадмет асновы бяспекі жыццядзейнасці, які на працягу апошніх гадоў то ўводзіўся, то знікаў. Аднак відавочна: такія навыкі ў будучым рабятам не пашкодзяць.
На мінулым тыдні з усіх куткоў Брэстчыны з’ехаліся пераможцы раённых алімпіяд па АБЖ на абласную алімпіяду, каб яшчэ раз паказаць свае веды ў пытаннях бяспекі. Наш раён таксама не застаўся ў баку: шэсць юных дараванняў, пераможцы раённага эпата, абаранялі гонар Камянеччыны.
Кожны ўдзельнік адказваў на 50 тэставых пытанняў, спаборнічаў у камандным конкурсе “Аказанне першай медыцынскай дапамогі”. Перад юнымі медыкамі стаяла няпростая задача – адказаць на тэарэтычнае пытанне і прадэманстраваць свае веды і ўменні.
Ва ўсіх іспытах добра выступіла вучаніца 3-га класа Высокаўскай СШ Людміла Прымаковіч, якая ў выніку заняла ганаровае другое месца, і будзе прадстаўляць наш раён на рэспубліканскай алімпіядзе. Жадаем Людміле поспехаў.
Генадзь КОХНЕНКА,
інспектар групы прапаганды і навучання райаадзела
па надзвычайных сітуацыях
Это может быть интересно:
-
Каменецкая гимназия собрала представителей профсоюза образования и науки разных поколений
-
Прокуратура Каменецкого района поддержала в суде гособвинение по уголовному делу о смертельном ДТП
-
Александр Лукашенко подписал закон, комплексно корректирующий Кодекс об образовании
-
ОБЗОР МАТЧА «АГРО-ПЕЛИЩЕ» – «БЛЭКУЭЛ»: ЗЕМЛЯКИ ЗАБИРАЮТ ПЕРВЫЕ ОЧКИ МИНИ-ФУТБОЛЬНОГО ТУРНИРА
-
Мошенники рассылают вирусы под видом фото в Telegram
1 thought on “Людмиле всё по силам”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
Мои поздравления! Желаю удачи на Республиканской олимпиаде!