Лучшая группа задержания

Рэзкі тэлефонны званок і голас у трубцы: “У двары нежылога дома бадзяюцца двое. Высветліце, што за асобы…”. Па званку на месца выехалі Аляксей Варошык і Сяргей Шум, супрацоўнікі Камянецкага аддзела аховы. Было гэта ў адзін з дзён чэрвеня мінулага года ў Каменцы па вул. Белавежскай. Тады затрымалі двух грамадзян Брэста, у якіх знайшлі 21 кг макавай саломкі. Такіх прыкладаў з будняў работнікаў аховы дастаткова.
А нядаўна нарад групы затрымання ў складзе прапаршчыка міліцыянера-вадзіцеля Аляксея Варошыка і старшага сяржанта міліцыянера-кінолага Сяргея Шума прынялі ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе на права прысваення ганаровых званняў і атрымалі дыплом “Лепшая група затрымання”. Узнагарода ім была ўручана пры падвядзенні вынікаў службовай дзейнасці за 2011 год у Брэсцкім абласным упраўленні Дэпартамента аховы МУС РБ.
Дадам, што гэтыя супрацоўнікі добра ведаюць размяшчэнне ўсіх ахоўваемых аб’ектаў у Каменцы і Высокім, іх асаблівасці і найбольш недасягальныя месцы, схаваныя падыходы і пад’езды да іх. Калі атрымліваюць задачу аб выездзе на аб’ект па сігнале “трывога”, яны кароткім шляхам прыязджаюць на ўказаны аб’ект у мінімальны час, праводзяць старанны агляд і прымаюць меры па захаванасці ўсіх форм уласнасці.
Аляксей Варошык служыць у падраздзяленні з 1999 года, мае багаты вопыт, неаднаразова замацоўваўся настаўнікам за маладымі супрацоўнікамі, вызначаецца дысцыплінаванасцю і прафесіяналізмам у сваёй справе. А Сяргей Шум служыць у органах унутраных спраў пяты год. Са сваімі абавязкамі таксама спраўляецца добрасумленна. Зазначу, што з удзелам гэтых супрацоўнікаў раскрыта не адна крымінальная справа і выяўлена шмат адміністрацыйных правапарушэнняў.


Аляксандр ГАРУС,
камандзір узвода міліцыі Камянецкага
аддзела Дэпартамента аховы

Добавить комментарий