Лепшае святочнае афармленне

Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне правесці з 14 снежня 2012 г. па 14 студзеня 2013г. конкурс на лепшае навагодняе афармленне ўстаноў Каменца і Высокага. У ім удзельнічаюць, акрамя прадпрыемстваў і арганізацый, таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, уласнікі прыватных жылых дамоў і кватэр абодвух гарадоў. Створана камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Іванам Будкевічам.

Пераможцамі конкурсу будуць прызнаны тыя ўдзельнікі, якія найбольш маляўніча і эстэтычна аформяць свае адміністрацыйныя будынкі, аб’екты гандлю, прыватныя домаўладанні, вытворчую і прыдамавую тэрыторыі.

Пераможцы будуць вызначацца па дзвюх групах: першая – прадпрыемствы, установы, арганізацыі, ІП Каменца і Высокага (па кожным). Заахвочванне за першае месца – 5 базавых велічынь; другое – 3; трэцяе – 2. У другую групу ўваходзяць уласнікі прыватных жылых дамоў і кватэр абодвух гарадоў (па кожным асобна); за першае месца – 3 базавыя велічыні, другое – 2 і трэцяе – 1.

Запрашаем да ўдзелу!

Добавить комментарий