К токарю как к доктору…

У Камянецкай жыллёва-камунальнай гаспадарцы Мікалай Бет працуе ўжо 24-ы год. На токара вывучыўся ў Белаазёрскім прафтэхвучылішчы №82. Мясцовы: бацька родам з Падбрадзян, маці – з Лумны. Сям’я Бетаў жыве ў Каменцы: у Мікалая і Святланы два сыны: старэйшы вучыцца на інжынера-механіка, малодшы заканчвае сярэднюю школу.
У ЖКГ да адзінага токара ідуць як да тэхнічнага доктара. Не злічыць усіх дэталяў, якім ён прадоўжыў век службы. Нават у час водпуску прыходзіць на дапамогу – тэхніка ж псуецца не па графіку…
Мікалая Бета паважаюць у калектыве як умелага спецыяліста (разрад у яго вышэйшы – пяты), сціплага, ураўнаважанага, працалюбівага чалавека. Невыпадкова партрэт Мікалая Мікалаевіча Бета – на раённай Дошцы гонару.

Георгій ПАРАФЯНЮК
Фота Міколы ШУМА

Добавить комментарий