Купіць пустуючую хату за 29 рублёў — такая магчымасць усё бліжэй

Падрыхтаваны праект Указа аб удасканаленні работы з пустуючымі і старымі хатамі ўжо ўзгоднены з усімі зацікаўленымі. Заканадаўчая ініцыятыва Дзяржаўнага камітэта па маёмасці накіравана на ўдасканаленне парадку ўцягнення ў абарот такіх хат у сельскай мясцовасці.
Указам будуць прадастаўлены ў адносінах іх пэўныя паўна­моцтвы мясцовай уладзе і, самае галоўнае, – спрошчаны парадак рэалізацыі такіх аб’ек­таў за 1 базавую велічыню (цяпер – 29 руб.)

У 2018-м ужо быў прыняты Указ Прэзідэнта №357, закліканы аблегчыць працэдуру куплі старых хат у вёсцы. Але ўсё роўна той працэс уцягнення іх у абарот займае шмат часу. Найперш мясцоваму органу ўлады трэба афі­цыйна прызнаць хату пустуючай, затым сабраць пакет неабходных дакументаў для звароту ў суд. І толькі пасля рашэння суда аб пераходзе аб’­екта ў камунальную ўласнасць, што бывае не заўжды, вырашаецца яго лёс – гаворка ідзе пра знос або продаж.
Калі з’яў­ляецца ўпэўненасць, што інта­рэс да такой неру­хо­масці ў ка­госьці ёсць, вызначаецца рын­кавы кошт яе з дапамогай Камянецкага бюро Пру­жанскага філіяла РУП “Брэсцкае агенц­тва па рэгістрацыі і зямельным кадастры”. Толь­кі пасля гэтай абавязковай працэдуры інфармацыя аб продажы з’явіцца на сайце райвыканкама і ў раённай газеце…
90 пра­цэнтаў хат, што ў рэестры пустуючых, ні­колі не былі аформлены афі­цыйна. Нашчадкі на працягу многіх год не выказвалі жадання ўступіць у спадчыну, а летась у судзе адмовіліся ад прэтэнзій на яе. Таму ад часу ўключэння той хаты ў рэестр і да аб’явы аб продажы яе прай­шло менш за год. Ідэальны варыянт развіцця падзей.
Калі жадаючых купіць хату будзе больш за аднаго, тады, згодна з заканадаўствам, адбудуцца таргі.

– Пачынаем звычайна з прамога продажу, – расказаў старшы інспектар аддзела архітэк­туры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Сяргей Гурынчук. – Летась такім чынам у раёне было прададзена шэсць пус­туючых дамоў: у Бабічах, Жылі­чах, Сюлках, Крыўлянах, Марты­нюках, Смольніках – тры ў Вой­скім сельсавеце і тры ў Рэчыц­кім. Спадзяемся, што і сёлета падобныя сядзібы прычакаюць новых гаспадароў. Гэта нямала спрыяе паляпшэнню аблічча нашых вёсак.
Шмат клопату маем з так званымі гаспадарамі, якія шмат гадоў не бываюць на бацькоў­скіх сядзібах, не цікавяцца імі, а калі прапануем па той прычыне афіцыйна адмовіцца ад непатрэбнай ім “спадчыны”, пачынаюць даказваць адваротнае. Тады камісія, у складзе якой і ўчастковы, апытвае аднавяскоўцаў, цікавіцца ў старасты, ці быў тут хто хоць раз за апошнія тры гады… Пакет дакументаў перадаецца ў суд. А ён заўжды на баку грама­дзяніна, а не райвыканкама, хоць і складана ў такім выпадку назваць “гаспадара” за­цікаўленым бокам.
Праз нейкі час паўторна пачынаем тую ж працэдуру, каб урэшце давесці справу да ла­гічнага канца, каб на зямлі быў парадак.
Бывае і так, што насуперак усім імкненням адшукаць на­шчадкаў пустуючай хаты не знаходзім іх. Ні тутэйшыя старажылы, ні старасты не могуць дапамагчы. А тыя нашчад­кі, калі раптам самі “адшукаюцца”, і праз сорак год маюць права праз суд уступіць у спадчыну. Таму тут вельмі тонкая мяжа. На падмогу прыходзяць запісы ў сельсавец­кіх пагаспадарчых кнігах, звяртаемся ў натарыяльны архіў… Да гэтай пары не мелі вы­пад­каў, каб раптам з’явіўся “неадшуканы” нашчадак і прад’я­віў прэтэнзіі. Хоць у іншых раёнах, наколькі ведаю, з падобным ужо сутыкнуліся.

– Калі хата атрымлівае статус безгаспадарнай і ніколі не была афіцыйна аформлена, дык за якія сродкі адбываюцца афармленне яе і ацэнка збудавання?

– За бюджэтныя. Калі ўда­ец­ца тую хату прадаць, вы­дат­кі бюджэту кампенсуюцца з ат­­рыманай сумы. Ацэнка – заўж­ды рынкавая, і калі хата на дровы, дык і ацэньваецца яна як дровы. На падставе той ацэн­кі і прадаем такое збудаванне.

– Ці не менш клопатна знес­ці такую хату?

– Знос каштуе намнога даражэй. Аб’яўляем таргі на тыя работы. Патрэбна цяжкая тэх­ніка. Скажам, у тых жа Бра­не­вічах, акрамя хаты, яшчэ тры хлявы, асобны склеп; няпрос­та і з фундаментамі збуда­ван­няў. У выніку выдаткі могуць скласці некалькі тысяч рублёў.

За 2020-ы ў раёне было вы­яўлена 26 пустуючых хат, з іх 18 уключаны ў рэестр, і рашэнне суда было прынята ў ад­носінах 20-і. Колькасць дамоў, па якіх прынята рашэнне аб зносе, – 6, а ўвогуле за год бы­ло знесена 29 старых хат.

Так, яны старэюць і трухнеюць, а зямля павінна жыць. Ці то дзякуючы дбайным рукам новага гаспадара, які з’явіцца на занядбалай сядзі­бе, ці то пасля зносу спарахнелай хаты і ўключэння зямельнага ўчастка ў агульны севазварот тутэйшай гаспадаркі.
Таму і наспелі перамены ў заканадаўстве: для таго, хто мае “віды” на такую безгаспадарную хату ці сам участак, марыць стварыць там утульную мясціну, перадача яе павін­на праходзіць проста і хутка. Ме­ханізм адчужэння павінен быць празрыстым і зразумелым.
Прыняцце праекта Указа мае на ўвазе ў тым ліку замацаванне пакрокавага алгарытму дзеянняў мясцовых органаў улады; забеспячэнне абароны правоў і законных інта­рэ­саў уласнікаў такіх дамоў; спро­шчаны парадак набыцця да­моў у сельскай мясцовасці з магчымасцю здзяйснення здзе­лак без наяўнасці правазасведчваючых дакументаў на іх ці на зямельныя ўчасткі, на якіх яны знаходзяцца. Тым самым, як казаў Прэзідэнт, можна ўтры­маць ад забыцця хутар ці вёску.
Галіна НОВІК.