Калі вучаніца 11 класа СШ №2 Каменца Ксенія Мартынюк прыйшла да свайго таты і сказала, што марыць пайсці па яго слядах, стаўшы міліцыянерам, ён адказаў проста: “Вау!” І гэта стала лепшай падтрымкай. Сёння дзяўчына старанна рыхтуецца да паступлення ў Магілёўскі інстытут МУС, бо ўсёй шчырай душою імкнецца дапамагаць людзям…
Ужо зусім хутка прагучыць для Ксюшы апошні званок, і пра родную школу сёння яна гаворыць з вялікай удзячнасцю – за сапраўдных сяброў, добрых настаўнікаў, шматлікія жыццёвыя ўрокі. Любі мым прадметам называе рускую мову: “Любоў да яе мне прывіла наша настаўніца Марына Рыгораўна Версаль – дзякуй ёй за гэта. Да 7 класа я, прызнацца, проста плыла па цячэнні, хадзіла ў школу, як усе. А потым расставіла для сябе прыярытэты і пачала вучыцца больш мэтанакіравана”.
Калі прыйшоў час выбіраць прафесію, лёсавызначальным стаў прыклад таты, старшага інспектара-дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы Камянецкага райаддзела ўнутраных спраў (гэта служба прымае тэлефонныя званкі аб здарэннях, накіроўвае на месца нарады, курыруе камеры відэаназірання…). Ксенія літаральна штодзень назірае за няпростай, нервовай, літаральна кругласутачнай работай Аляксандра Уладзіміравіча, але гэта зусім не пужае. Пры знаецца, што ў дзяцінстве прымярала татаву фуражку перад люстэркам, а ў школьным тэатральным гуртку іграла ўсе ролі міліцыянераў, якія толькі былі.
– Тата і мама падтрымалі маё рашэнне паступаць у інстытут МУС, – расказвае Ксенія. – Крыху адгаворвалі хіба толькі ў школе, калі паведаміла, што прыняла канчатковае рашэнне. Выбрала факультэт міліцыі грамадскай бяспекі, куды прымаюць дзяўчат. Падчас вучобы патрэбна будзе вызначыцца з накірункам будучай працы: ці ДАІ, ці аператыўна-дзяжурная служба, ці аддзел кадраў, ці інспекцыя па справах непаў налетніх і гэтак далей. Пакуль разважаю над гэтым…
– Дарэчы, а ці не цягнула цябе ў сферу прыга жосці, у якой працуе мама? – цікаўлюся.
– О, не! Я вельмі няўседлівая. А работа з валасамі, вейкамі, пазногцямі вымагае менавіта цярплівасці. Гэта не для мяне. І, калі па шчырасці, я прыроджаны начальнік (смяецца). Дарэчы, мару стаць падпалкоўнікам, як галоўная гераіня серыяла “След”. Ён моцна паўплываў, сярод іншага, на мой прафесійны выбар. Ведаю, што ў такіх фільмах шмат рамантызацыі работы міліцыянера, але ўсё ж…
Была ў свой час у жыцці Ксеніі Мартынюк яшчэ і музычная школа. 7 гадоў яна вучылася граць на баяне, паспяхова выступала ў складзе аркестра “Акварэль”, спявала ў хоры. Шукаючы сябе, перабрала ўсе магчымыя гурткі як у СШ №2, так і ў мясцовым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Вязанне, вышыўка, лепка з гліны, маляванне, тэатральны. Цягнула нават на каратэ… Ксюша ўдзельнічала ва ўсіх конкурсах, спаборніцтвах, алімпіядах, канферэнцыях – дзе толькі магла (і пра гэта сёння сведчыць тоўсценькая папка з дыпломамі, якія старанна збірае мама). “Галоўным для мяне быў удзел, а не перамога”, – пад крэс лівае дзяўчына.
Добра развітая фантазія і схільнасць да літаратурнай творчасці прывялі Ксенію 5 гадоў таму ў гурток “Жарынка”, які дзейнічае ў рэдакцыі “НК” ад Саюза пісьменнікаў Бе ларусі пад кіраўніцтвам аўтара гэтых радкоў. І пра свае першыя спробы пяра мая суразмоўніца расказвае так:
– Спачатку былі вершы, але з імі не заладзілася. А самы першы вялікі твор – “Шлях герояў” – з’явіўся ў пачатковых класах. Помню, падышлі да мяне аднакласнікі: “Ты ж нешта там пішаш? Напішы пра нас казку!” І я пачала прама на ўроку. Настаўніца заўва жыла гэта, забрала ў мяне той аркуш паперы і змяла, але потым вярнула са словамі: “Дома разгладзіш прасам”. Тая паперка і сёння захоў ваецца, уклееная ў сшытак. Тую казку, распачатую мною, дапісваў ужо ўвесь клас, і кожнаму ў ёй знайшлося месца. Потым прыйшоў час фанфікаў (аматарскіх сачыненняў па матывах папулярных літаратурных твораў, фільмаў і інш. – рэд.) Асновай для першага сталі кнігі пра Гары Потэра, прычым пісала Ксенія пра другасных, мала распрацаваных персанажаў, якія яе за цікавілі. А потым пачалося захапленне сусветам фільма… “Службовы раман”. Нечакана, праўда? “Я заўсёды любіла вінтаж, рэтра і не ведала, як гэта растлумачыць, – была тады 7-класніцай. Мне параілі паглядзець гэты савецкі фільм – і як жа я была захопленая ім! На хвалі натхнення пачала пісаць на гэтую тэму”. А дзякуючы захапленню бясспрэчным талентам Алісы Фрэйндліх Ксенія Мартынюк нават усур’ёз задумвалася над тым, каб стаць актрысай. Адмовілася ад гэтай ідэі, калі зразумела, што для жыцця варта выбіраць нешта больш стабільнае. І ў любым выпадку паступіць у тэатральны можна і пазней, атрымаўшы спярша больш прыземленую прафесію.
Калі пытаюся пра нямоднае сёння чытанне, Ксенія расказвае, што раней не надта любіла гэты занятак, а цяпер ён стаў часткай яе жыцця. “Шчыра кажучы, люблю, як і ўсе, пасядзець часам у ЦікТоку, падэградзіраваць, але гэта надакучвае. Хочацца вярнуцца да кнігі”. Апошняе прачытанае – “Драма на паляванні”, твор любімага Чэхава. Дарэчы, любоў да кніг раздзяляе з Ксюшай яе бабуля Надзея Васільеўна, яны нават абменьваюцца імі.
– Калі б здарыўся вялікі пажар, і ты магла выратаваць з усёй сусветнай спадчыны ўсяго тры кнігі, якія б ты выбрала?
– Тыя, што найбольш паўплывалі на мяне, напэўна. Па-першае, “Вішнёвы сад” Чэхава – без перабольшвання АСНОЎНАЯ кніга ў маім жыцці. Па-другое, “Слоўнік рускай мовы” Ожэгава. Па-трэцяе, Канстытуцыю нашай краіны – гэта важны дакумент для кожнага беларуса.
Ёсць, дарэчы, месца ў жыцці маёй суразмоўніцы і ак тыўнаму грамадскаму жыццю. Без яе ўдзелу не абыходзіцца ніводная акцыя пярвічкі БРСМ школы – ды і як інакш, калі Ксенія – яе першы сакратар. Маладзёжная арганізацыя дорыць і новыя знаёмствы, і ідэі, і безліч шанцаў для сама рэалізацыі. Ведаць бы толькі, у якое рэчышча накіраваць энер гію. Вось чаго-чаго, а яе Ксюшы пазычаць не трэба!
Свае ж здольнасці да педагогікі мая суразмоўніца прымяняе ў зносінах з братам – дапамагае 5-класніку Вову рабіць хатнія заданні. “Я ў меру строгая старэйшая сястра”, – прызнаецца яна.
Разважаючы ж па маёй просьбе пра сэнс жыцця, Ксенія Мартынюк гаворыць, што ў кожнага ён асобны. А свой у дадзены момант акрэслівае адным словам – самарэа лізацыя. Пажадаем ёй поспехаў у гэтай справе!
Настасся НАРЭЙКА
Фота аўтара
Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam
Это может быть интересно:
-
Добрые дела на благо малой родины: как Мария Соботович помогает нуждающимся и вдохновляет односельчан
-
Медовые традиции Чемерей: как семья Шостик заботится о пчелах круглый год
-
Путешествие на край Европы: как Георгий Грибов покорил континент
-
Людмила Малиновская: «Они – мои родные люди»
-
Староста с золотыми руками: как Владимир Иванов заботится о своей деревне и односельчанах