З колата-рэзанымі ранамі…
11 лютага ў вёсцы Агароднікі аднайменнага сельсавета выяўлены труп 38-гадовага жыхара гэтай вёскі з колата-рэзанымі ранамі ў вобласці грудной клеткі. Па падазрэнні ў забойстве затрыманы жыхар гэтай жа вёскі, 1949 г. н., дом якога знаходзіцца недалёка ад месца здарэння. Вядзецца папярэдняе следства.
***
Хаваліся… у кучы збожжа
13 лютага ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах двух мясцовых жыхароў з Абяроўшчыны і Расны, якія 2 лютага вечарам, як сцямнела, спрабавалі ўкрасці больш за дзве тоны збожжа са склада, што ля фермы вёскі Лумна. Насыпалі збажыну ў 45 мяшкоў, паблізу стаяў джып з прычэпам аднаго з падзельнікаў. Калі заўважылі ўчастковага міліцыянера, закапаліся ў кучу збожжа. Але ж злачынная задумка была ўжо навідавоку. Цяпер даводзіцца тлумачыць следчым, як сквапнасць і прага да нажывы губяць не толькі фраераў.
Падрыхтавалі старшыя следчыя райаддзела Следчага камітэта
Іван ТРАФІМУК і Андрэй БІЛЕВІЧ.
Это может быть интересно:
-
Получил второе гражданство – сообщи!
-
В ходе совместного рейда контролирующих органов выявлены нарушения перевозки пассажиров
-
По инициативе одной из партий в Минске прошла диалоговая площадка
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины проведет республиканскую профилактическую акцию «Меняй свой стиль на зимний!».
-
ОАО «Александрия-Агро»: Готовы к новым вызовам!
1 thought on “Крымінал”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
Крыминальны Камянец!