Як вядома, крадзяжы часцей за ўсё адбываюцца тады, калі хтосьці страчвае пільнасць, давярае ненадзейным асобам. Аб чым сведчаць і гэтыя крымінальныя справы, узбуджаныя адпаведна 28 і 29 кастрычніка.
Знік разам з пілой
Жыхарка вёскі Грушаўка папрасіла распілаваць дровы мужчыну, які неаднаразова быў судзімы, не мае пастаяннага месца жыхарства. Ведала гаспадыня гэта ці не, але даверыла для работы дарагі інструмент: бензапілу замежнай вытворчасці. Пад вечар, як належыць, пачаставала работнічка. Той выпіў, закусіў і… знік разам з бензапілой. Асоба падазронага ў крадзяжы ўстаноўлена, ён затрыманы ў Брэсце.
“Клюнуў” на долары
Гэты 16-гадовы юнак, жыхар Агароднікаў, сёлета вясной ужо прыцягваўся да адказнасці за крадзёж грошай. А нядаўна ў адной з кватэр г.Высокае прыхапіў 125 долараў ЗША. Здарылася гэта пры такіх абставінах: яго і іншых знаёмых запрасіў да сябе юны высакаўчанін, маці якога не было дома. Хлопцы весела бавілі час. Аматар “баксаў” застаўся пераначаваць, а пад ранак пакінуў кватэру гасціннага сябра, прыхапіўшы валюту. Вядома, больш дакладна ўсе дэталі высветляцца ў ходзе следства. Адно вядома: сапсаваў юнак сабе біяграфію.
Падрыхтавалі Васілій МІХАЕВІЧ
і Андрэй БІЛЕВІЧ, старшыя следчыя
райаддзела Следчага камітэта.
Это может быть интересно:
-
Третья мировая. ФК «Нива» упускает победу над «Осиповичами»
-
С заботой о старших: пасхальное тепло в больнице сестринского ухода в Ставах
-
Чистота и забота о родном крае: субботники Каменетчины продолжаются
-
В Беловежской пуще реализуют проект по восстановлению популяции темной лесной пчелы
-
Поздравления с Пасхой от священнослужителей Каменетчины