Рэспубліканскі літаратурны конкурс пад такой назвай ладзіцца ў межах праекта “Лета з добрай кнігай” і з нагоды 80-годдзя абароны Брэсцкай крэпасці. Яго арганізатары – Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Брэсцкае абласное ўпраўленне ідэалогіі і па справах моладзі і ДУ “Брэсцкая крэпасць-герой”. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 8-11 класаў. Патрабаванні да конкурсных работ: аб’ём твораў – адна старонка 12-м кеглем, мова – беларуская і русская, форма – празаічная (эсэ) і паэтычная.
Творы дасылайце да 22 чэрвеня на адрас: tatiana.demidovich@gmail.com з пазнакай “Брэсцкая крэпасць”, размясціўшы ў адным файле з конкурсным творам звесткі пра сябе. Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца ў межах святкавання Дня горада ў Брэсце – 27-29 ліпеня. Іншагароднім дыпломы дасылаюцца па пошце.
Это может быть интересно:
-
Республиканский профсоюзный правовой прием граждан состоится 27 февраля
-
Здоровье — наша главная ценность: в СШ №2 г. Каменца прошла информационно-образовательная акция
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
О ремонтах в ЦРБ и поставках нового медоборудования рассказали в Брестском облисполкоме
-
Мастер-классы для будущих художников и музыкантов прошли в Каменце