Конкурс почтовых марок

Выдавецкі цэнтр “Марка” РУП “Белпошта” з 25 лютага па 25 сакавіка праводзіць конкурс на лепшую паштовую марку Рэспублікі Беларусь, выдадзеную летась. Анкету конкурсу можна атрымаць бясплатна ў раённым вузле і ў аддзяленнях паштовай сувязі. На выбар прапануецца ўказаць толькі адну марку ці блок. Лепшай будзе прызнана тая, за якую прагаласуе большасць удзельнікаў. А сярод тых, хто назаве марку-пераможцу, будуць разыграны прызы: 10 тэматычных набораў марак і 100 набораў філатэлістычнай прадукцыі.

Добавить комментарий