31 студзеня адбыліся сход гаспадарчага актыву і сесія раённага Савета дэпутатаў. У іх сумеснай рабоце бралі ўдзел першы намеснік старшыні аблвыканкама Міхаіл Юхімук; генеральны дырэктар ААТ “Белавежскі”, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Мароз; дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Віктар Фісюк.
Са справаздачай аб выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Камянеччыны на 2012 год выступіў старшыня райвыканкама Андрэй Пісарык. Ён спыніўся на кожнай з галін эканомікі раёна, не абмінуў аспекты сацыяльнай сферы, азначыў праблемныя пытанні.
Пасля абмеркавання даклада слова ўзяў Міхаіл Юхімук. Ён нагадаў, што Брэсцкая вобласць па выніках мінулага сельскагаспадарчага года ўпершыню заняла 1-е месца ў краіне. Важкі ўнёсак і Камянеччыны як аднаго з асноўных валаўтвараючых раёнаў. Аднак і праблемы відавочныя: ёсць факты зніжэння пагалоўя буйной рагатай жывёлы, рэалізацыі малака і мяса, недастаткова высокая рэнтабельнасць продажаў, залішняя матэрыялаёмістасць выпускаемай прадукцыі, недастатковасць экспарту паслуг, высокае імпартнае складаемае (да 80%) нашага валавага прадукта, страта кваліфікаваных кадраў у будаўнічай галіне… У той жа час прагучала важкае: мадэрнізацыя на кантролі ў Прэзідэнта, вызначаецца пералік прадпрыемстваў, якім будзе гарантавана дзяржпадтрымка ў тэхнічным “пераўзбраенні”. Канкурэнцыя ўсё больш жорсткая, і толькі мадэрнізацыя вытворчага сектара дазволіць узняць яго на сучасны ўзровень…
Паводле справаздачы раённага выканаўчага камітэта прыняты адпаведныя рашэнні.
Адбылося ўшаноўванне пераможцаў згодна з вынікамі спаборніцтваў за 2012 год.
Год сёлетні таксама патрабуе працавітасці, нястомнасці і творчасці, каб дабрабыт прыйшоў у кожную сям’ю.
Это может быть интересно:
-
«СИЛА БЕЛОРУССКОГО НАРОДА В МУДРОСТИ, ТРУДОЛЮБИИ, МИРОЛЮБИИ, СТОЙКОСТИ ДУХА И ГЛУБИНЕ ДУШИ…»
-
Оксана Высогроцкая: «Служение людям начинается с умения беречь близких»
-
В Новый год за новыми достижениями. Итоги года с главой района Владимиром Сенчуком
-
У Молодежного Совета при Каменецком районном Совете депутатов новый председатель
-
Объясняем, как правильно подать электронные обращения в Каменецкий райисполком