Жыхар Расны на трактары МТЗ з прычэпам ехаў па вул. Сацыялістычнай у Высокім. Няправільна выбраў бакавы інтэрвал да аўтамабіля Форд-Эскорт, які знаходзіўся на стаянцы, і ўчыніў з ім сутыкненне. У ДТЗ людзі не пацярпелі, а легкавушка пашкоджана.
Жыхар Свішчова на Фордзе-Галаксі рухаўся з Брэста ў напрамку Каменца. Не выбраў бяспечную хуткасць і выехаў на правую па ходу руху абочыну, не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з едучым у сустрэчным накірунку Аўдзі-80. Аўтамабілі пашкоджаны.
Жыхар Пясчаткі на “Масквічы” таксама не выбраў бяспечную хуткасць з улікам закруглення дарогі на скрыжаванні Пясчатка-Каменец-Шарашова-Свіслач і Брэст-Каменец-НП “Белавежская пушча”. У выніку з’ехаў у левы па ходу руху кювет і сутыкнуўся з апорай лініі электраперадач. Аўтамабіль і апора ЛЭП пашкоджаны.
Нецвярозы жыхар Каменца кіраваў БМВ, не маючы пасведчання вадзіцеля, не выбраў бяспечную хуткасць і ў райцэнтры з’ехаў на пляцоўку, дзе вядзецца рэканструкцыя, на скрыжаванні вуліц 8 Сакавіка і Брэсцкай. Аўтамабіль не пашкоджаны. За грубае парушэнне Правілаў дарожнага руху вадзіцель аштрафаваны на 4 млн. рублёў.
Это может быть интересно:
-
«Эрудиты» из Пелищ заняли 3 место в интеллектуально-развлекательной игре от БРСМ
-
Шибанова и Володина отправятся на республиканские соревнования по дзюдо
-
Мошенники внедряются в мир флористики
-
Золото «Продэкспо-2025» завоевала компания «Беловежские сыры»!
-
PREMIER LEAGUE 2024-2025 по мини-футболу. Ответные матчи. Белтелеком-Брест – Агро-Пелище