“Кніжкін дзень нараджэння – лепшы ў годзе”

IMG_3718Да Тыдня дзіцячай кнігі прымяркоўвалася выстава работ вучняў цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Каменец “Майстэрня казачніка” ў чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі. Свае работы прадставілі Ліза Бондар, Даша Ваўчок, Ульяна Грыневіч, Аня Клюка, Аліна Кандрасюк, Аня Мурына, Ліля Мурына, Даша Муц, Алеся Рыб, Вераніка Трафімава, Галя Цэвялюк і Насця Цыбулевіч (гурток “Вязанне”, кіраўнік Алена Ваўчок); Таня Дземянчук, Даша Шаш, Ваня Ярмаловіч, Даша Ваўчок, Аліна Лук’янчык, Таня Комар, Каця Шаш, Насця Ярашук і Ксенія Малажавая (“Вышыўка”, Аляксандра Ярмаловіч); Каця Качынская, Таня Комар, Аліна Пастухова і Улад Праліска (“Дэкаратыўная лепка”, Марыя Прусава); Іра Карасінская, Юля Палішчук і Маша Іванюковіч (“Выяўленчы дызайн”, Святлана Постнікава); Соня Данцова, Юля Сядун, Лена Разумоўская і Аліна Пастухова (“Маладзёжная мода” і “Майстэрня лялек”, Надзея Лысковіч); Лена Шаў­люк, Карына Скрыбунова, Даша Герусь, Данііл Яўташук і Тома Люкевіч (“Саломапляценне”, Наталля Воднева); Саша Грыгарук, Жэня Садоўская, Ксенія Пятрэнка, Аня Мурына, Люба Ануфрыюк, Мікіта Грыгарук, Ліза і Даша Бондар, Саша Кавашэвіч (“Бісерапляценне”, Іна Грыгарук).

Адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі адбылося ў чытальнай зале Камянецкай бібліятэкі і прысвячалася сёлета векавому юбілею знакамітага пісьменніка, паэта, байкапісца, драматурга Сяргея Міхалкова. Вядучыя – бібліятэкар Кацярына Семянюк і школьніца Вераніка Пляшко – пералічылі асноўныя факты біяграфіі любімага ўсімі дзецьмі аўтара, правялі віктарыну па яго творах. Лялечны тэатр прапанаваў дзецям пастаноўку паводле казкі ў апрацоўцы Міхалкова “Як стары прадаў карову”, а потым яны самі паспрабавалі сябе ў ролі акцёраў, інсцэніруючы добра знаёмыя вершы.

Адзначаны і ўзнагароджаны лепшыя чытачы. Насця Карпыза, Маша Пяркоўская, Саша Малевіч, Віка Юдчыц, Марына Рудчык  і Данііл Сівуда  (на здымку справа налева) вельмі любяць чытаць, таму выдатнымі падарункамі для іх сталі ярка ілюстраваныя кнігі, якія адразу ж пачалі гартаць. Яшчэ адну лепшую чытачку – вучаніцу шостага класа сярэдняй школы №2 Дашу Малецкую – заслужаная ўзнагарода знайшла пазней…

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ўключаў у сябе Дзень пісьменніка “У краіне фантазіі, свавольстваў і гарэзлівых задум” і конкурс дзіцячага малюнка “Я аловак з паперай узяў” (да стагоддзя з дня нараджэння С.Міхалкова), а таксама літаратурную віктарыну з удзелам тэатральных лялек “Казка пачынаецца… А як называецца?” і гадзіну паэзіі “Камянецкі край мы ў вершах апяваем”.

Настасся НАРЭЙКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий