Настаўнік займае важнае месца ў жыцці любога чалавека. Ён – чараўнік у сістэме адукацыі, “скарбонка” ведаў, выхавальнік. Чалавек мудры, таму што заўсёды вучыцца, навучаючы іншых. Можна бясконца называць вартасці людзей гэтай прафесіі, але ніякіх слоў не хопіць для таго, каб апісаць той неацэнны ўклад, які яны робяць у развіццё кожнага чалавека і ўсяго грамадства ў цэлым. Данінай павагі ім можна лічыць Дзень настаўніка. Менавіта ў гэты святочны дзень заслугі настаўніка выносяцца на ўсеагульны агляд, але галоўная з іх – удзячнасць вучняў.
5 кастрычніка ў Камянецкім Доме культуры настаўнікі раёна прымалі віншаванні. Цёплыя словы ракой ліліся, а шматлікія пажаданні выклікалі сціплыя ўсмешкі на тварах віноўнікаў свята.
У гэты дзень ганаровымі граматамі райвыканкама, Брэсцкага абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, Міністэрства адукацыі, упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і падзячным пісьмом райвыканкама быў узнагароджаны 31 работнік сістэмы адукацыі.
Са словамі віншаванняў выступілі намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Шпак, начальнік аддзела адукацыі Віктар Грыцук і старшыня камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Сергіевіч. Усе яны пажадалі педагогам поспехаў у іх нялёгкай і важнай працы.
Віктар Мікалаевіч агучыў асноўныя мэты педагагічнай дзейнасці, якія выконваюцца годна, – авалоданне дзецьмі ведаў і іх выхаванасць. Згадаў аб будучай рэформе – звароце да профільнай адукацыі.
Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, падпалкоўнік унутранай службы Уладзімір Іванюковіч таксама прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, ад імя ўсяго аддзела павіншаваў з прафесійным святам. Узнагародзіў педагога дадатковай адукацыі Камянецкага дзяржаўнага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Кацярыну Дубадзелаву – трэнера каманды, якая прадстаўляла краіну на міжнародных спаборніцтвах «Збор юных ратавальнікаў. Школа бяспекі» і заняла 1 месца.
Старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь», начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Людміла Жураўлёва, акрамя віншаванняў, уручыла падарункі прадстаўнікам Навіцкавіцкай, Агародніцкай, Вярховіцкай, Пагранічнай, Белавежскай, Раснянскай СШ, Хадасоўскай БШ і Высокаўскай санаторнай школы.
Падарункамі для педагогаў былі і канцэртныя нумары, падрыхтаваныя вучнямі. І галоўнае, што ўсе пажаданні для іх, з такой цеплынёй агучаныя ў гэты дзень, абавязкова спраўдзяцца.
Анастасія ЯНКІНА.
Это может быть интересно:
-
Белорусским мобильным операторам запретили подключать платные подписки без согласия клиента
-
ГРЯЗНЫЕ МЕТОДЫ ИНФОВОЯК ИЗ ЦИПСО: ПРОДОЛЖЕНИЕ
-
Ловушки виртуального жилья: как не стать жертвой интернет-мошенников
-
Минздравом принято решение о продлении кампании вакцинации против гриппа и коронавирусной инфекции
-
«Белпочта» изменит тарифы на некоторые услуги с 1 января 2025 года